Меркаванні9292

Пазняк дзякуе Някляеву

Лідэр КХП-БНФ пракаментаваў зварот Някляева да міністраў замежных спраў Польшчы і Нямеччыны з патрабаваньнем гарантый бяспечнага вяртання ў Беларусь.

Зянон Пазьняк пракамэнтаваў зварот Уладзімера Някляева да міністраў замежных спраў Польшчы і Нямеччыны з патрабаваньнем гарантыяў бясьпечнага вяртаньня Зянона Пазьняка, Сямёна Шарэцкага і іншых палітычных эмігрантаў.

Пазьняк: «Спадар Някляеў сваёй нечаканай ініцыятывай паставіў Эўропу ў нязручнае становішча (уяўляю непранікнёнае маўчаньне двух міністраў). «Эўропа» толькі што з разуменьнем пагаварыла з Масквой і прыехала інфармаваць Лукашэнку: маўляў, адна ўмова — правядзі хораша і дэмакратычна свае выбары, мы цябе прызнаем і ўсё даруем, і шмат дадзім (тры мільярды эўра, а то і больш).

За тры мільярды (будзьце спакойны) ён правядзе выбары ня толькі «дэмакратычныя», але і элегантныя, «бо вы так хочаце», як сказаў ім «правіцель».

І ўсё йдзе, як па маслу.

Ужо дзесяць патэнцыйных прэзыдэнтаў гарцуюць побач на выбарчым іпадроме. Вакол «дэмакратыя» і інтэрвію.
Подпісы па закліку Лукашэнкі сабралі для прэтэндэнтаў усім народам (гэтак ён кажа). І ў гэты прыемны момант спадар Някляеў прапануе, раптам, вярнуць Пазьняка зь яго байкотам для ўсёй іхняй камэдыі і выбарчай камарыльлі.

Ну, ведаеце, як кажуць, — поўны «мавэтон». А так хораша ўсё ішло.

З гэтага інцыдэнту вынікае адна простая выснова — не паставяць спадара Някляева на ролю спадара Мілінкевіча ў Эўропе.

Праўда, ён, як быццам, на яе і не прэтэндуе. Затое спадар Саньнікаў усьцешыцца.

Тым больш, што адсоткі для іхных галасоў вызначыць сам той, хто за абяцаную суму праводзіць «дэмакратычныя» выбары. Такая вось Realpolitik. На цяперашні час змагацца зь ёй можна толькі байкотам — непрызнаньнем усёй гэтай непрыстойнасьці, гуртаваньнем грамадзкай альтэрнатывы.

Калі казаць больш сур’ёзна, то я шчыра дзякую спадару Някляеву.

За 14 з паловай цяжкіх гадоў ён — першая асоба ў палітыцы, якая паставіла такое пытаньне аб палітычных гарантыях майго вяртаньня. Усё сьпее, братове, і наперадзе — перамога

Каментары92

Побач з Лукашэнкам на хакеі з'явілася новая прыгажуня10

Побач з Лукашэнкам на хакеі з'явілася новая прыгажуня

Усе навіны →
Усе навіны

Знік папулярны тыктокер, які вёў блог па-беларуску. Імаверна, шукаць яго трэба ў войску7

Беларуска, якая водзіць трамвай ва Уроцлаве, падчас змены выратавала бяздомную кошку і цяпер шукае ёй гаспадароў1

Прэм'ер Літвы: Дрон, што ўпаў у краіне, быў украінскім13

У Мінскім раёне затрымалі двух хлопчыкаў-зачэпераў

ЗША на перамовах з Украінай патрабуюць вываду войск з Данбаса20

Севярынец расказаў, як у шклоўскай калоніі сачылі, каб ён на Дзень Волі не вывесіў бел-чырвона-белы сцяг4

«Перспектыў нуль»: у Літве зрабілі выснову пасля кантактаў Лукашэнкі з ЗША5

Белстат назваў сярэдні заробак па краіне за люты1

Іранская апазіцыя не выходзіць на вуліцы, бо іх занялі ўзброеныя прыхільнікі рэжыму аятол5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Побач з Лукашэнкам на хакеі з'явілася новая прыгажуня10

Побач з Лукашэнкам на хакеі з'явілася новая прыгажуня

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць