Меркаванні

Жыццё за газ

Магчыма, сыход Чарнамырдзіна азначае сыход у нябыт эпохі саюзнай дзяржавы. Піша Віталь Тарас.

«Хацелі, як лепей, а атрымалася, як заўжды…», «Што ні робім, атрымліваецца КПСС, альбо аўтамат Калашнікава», «Трэба ж думаць, што разумець», «Маё жыццё прайшло ў атмасферы нафты і газа».

Гэтыя фразы могуць быць аўтаэпітафіяй на магіле былога расійскага прэмьера Віктара Чарнамырдзіна, які памёр у Маскве на 73-м годзе жыцця.

Але жорстка памыліўся б той, хто палічыў бы, што Чарнамырдзін быў гэткім веселуном, дасціпным жартаўніком.

Для таго каб весці па тэлефоне перамовы з Шамілем Басаевым, калі той захапіў шпіталь у Будзёнаўску, патрэбны былі зусім іншыя якасці.

Што да Беларусі, дык імя Чарнамырдзіна назаўсёды застанецца ў звязку з імем іншага прэм’ера — Вячаслава Кебіча. Знакамітая фатаграфія Сяргея Грыца, на якой Кебіч і Чарнамырдзін цалуюцца ў аўтамашыне, безумоўна, застанецца адным з сімвалаў сучаснай гісторыі. Таксама, як перад тым — партрэт Брэжнева, які цалуецца ў з Хонекерам.

Зразумела,

імя Чарнамырдзіна яшчэ доўга будзе выклікаць асацыяцыі з расійскім Газпрамам, з палітыкай расійскага газавага шантажу 
— у дачыненні Беларусі, Украіны, Еўропы…

Смерць вядомага чалавека, незалежна ад ацэнкі зробленага ім, гэта не толькі падстава для ўспамінаў і аналізу. Гэта заўсёды нейкі знак. Магчыма, сыход Чарнамырдзіна азначае сыход у нябыт эпохі так званай саюзнай дзяржавы — разам з дэманстрытыўным выкопваннем мытных слупоў на беларуска-расійскай мяжы, абдымкамі і наскрозь фальшывымі пацалункамі ды разбітымі аб падлогу келіхамі. Насамрэч, чаго хацелі — тое і атрымалася… Але не будзем забываць, што ў працэса інтэграцыі былі і ёсць два бакі. Для таго, каб цалавацца, заўсёды патрэбныя двое.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Калі б не «Вясна-1996, мы б былі Татарстанам». 30 гадоў таму беларусы ўжо пратэставалі супраць Лукашэнкі і Расіі — як гэта было14

«Калі б не «Вясна-1996, мы б былі Татарстанам». 30 гадоў таму беларусы ўжо пратэставалі супраць Лукашэнкі і Расіі — як гэта было

Усе навіны →
Усе навіны

«Некаторыя змогуць адказаць гадоў праз пяць». Беларуска спытала тых, хто эміграваў у Польшчу, а потым вярнуўся, ці не шкадуюць яны12

«Гомсельмаш» плануе патраціць больш за паўмільёна даляраў на рамонт даху свайго Палаца культуры

Японец, які адседзеў у беларускай турме, напісаў пра гэта кнігу. Ён расказаў, чаму ім зацікавіліся сілавікі3

У Мінску будуць будаваць крыты скаладром

Іран пачаў браць плату з суднаў за праход праз Армузскі праліў5

Візіт Ціханоўскай у Кіеў адклалі на нявызначаны тэрмін29

Еўрасаюз адклаў разгляд прапановы пра поўную забарону на імпарт расійскай нафты3

За суткі Расія запусціла ва Украіну амаль 1000 беспілотнікаў2

У акупаваным Севастопалі выбухнуў шматкватэрны дом. У ім захоўвалі выбуховыя рэчывы

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Калі б не «Вясна-1996, мы б былі Татарстанам». 30 гадоў таму беларусы ўжо пратэставалі супраць Лукашэнкі і Расіі — як гэта было14

«Калі б не «Вясна-1996, мы б былі Татарстанам». 30 гадоў таму беларусы ўжо пратэставалі супраць Лукашэнкі і Расіі — як гэта было

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць