Эканоміка

Уорэн Бафет выбраў пераемніка

Уорэн Бафет выбраў пераемніка.

Ім стаў малавядомы кіраўнік хеджфонда з Канектыкута Тод Комбс. Яго інвестыцыйны партфель вырасце з $400 млн да $100 млрд. Годнага кандыдата ў Berkshire Hathaway шукалі больш за пяць гадоў.

Уорэн Бафет знайшоў каму перадаць кіраванне Berkshire Hathaway Inc. пасля адыходу ад актыўнага кіравання бізнэсам. Найбольш верагодны кандыдат цяпер кіруе адносна невялікім хеджфондам, паведамляе Wall Street Journal. Гэта Тод Комбс, 39-гадовы менеджар з Канектыкута.

Магчыма, менавіта Тод Комбс будзе кіраваць інвестыцыйным партфелем амаль у $100 млрд, які Berkshire Hathaway сабрала пад кіраўніцтвам Уорэна Бафета. Прызначэнне здзівіла удзельнікаў інвестыцыйнага рынку. Фонд Тода Комбса нашмат меншы — каля $ 400 млн. Ён спецыялізуецца на інвестыцыях у кампаніі фінансавага сектару.

Знаёмыя Тода Комбса даюць яму станоўчыя характарыстыкі.

«Ён вельмі добра навучаны, чытае 500 старонак у тыдзень і праводзіць уласныя глыбокія даследаванні», — заявіў Чак Дэвіс, генеральны дырэктар кампаніі Stone Point, які дапамог Комбсу адкрыць свой фонд пяць гадоў таму.

Уорэну Бафету ў жніўні споўнілася 80 гадоў. Але легендарны інвестар заяўляе, што не мае намеру цалкам адыходзіць ад справаў.

Хутчэй за ўсё, ён застанецца старшынём рады дырэктараў і будзе кіраваць уласна інвестыцыйным працэсам.
Тод Комбс «не атрымае кантролю над усімі інвестыцыямі, пакуль я яшчэ тут», — папярэдзіў Бафет. Галоўным застанецца Бафет, а Комбсу будзе даручаны партфель, «які Бафет палічыць прыдатным», потым партфель будзе паступова павялічвацца. Пераемнік Бафета будзе залічаны ў кампанію, якая налічвае менш за 25 супрацоўнікаў, аднак валодае больш чым 70 прадпрыемствамі.

Каментары

Цяпер чытаюць

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі62

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Прэс-сакратар Азарава, чыю машыну падарвалі ў Маскве, быў афіцэрам СЗР Расіі3

У сям'і Уладзіміра Пуціна з'явілася Меланія2

У Маскве, імаверна, узарвалі аўтамабіль прэс-сакратара былога прэм'ера Украіны Азарава2

У Оршы запусцілі новую вытворчасць: з лёну будуць рабіць тонкую пражу для адзення

Пад Мінскам прадаецца лецішча-замак1

Расійская армія страціць 650 тысяч чалавек забітымі да канца года — FT9

42% правільных адказаў. Навукоўцы праверылі, што перадавыя ШІ ведаюць пра Беларусь і што ім недаступна9

Наладжваецца бізнэс па афармленні расіянамі беларускіх ВНЖ на фіктыўных падставах. Усё дзеля куплі аўто на беларускіх нумарах11

Развітанне з Янам Памедорам Рэуцкім пройдзе ў Варшаве

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі62

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць