Афіша

Зорка польскай літаратуры ў Мінску і Гродне

Да нас едзе Вольга Такарчук, сучасная польская пісьменніца, адна з найважнейшых постацяў у сучаснай еўрапейскай раманістыцы, роўна любімая як літаратурнымі крытыкамі, так і шырокай чытацкай публікай.

Вольга Такарчук едзе ў Беларусь нездарма. У Мінску ў выдавецтве «Логвінаў» у перакладзе на беларускую выйшаў яе раман «Правек да іншыя часы», які лічыцца адной з вяршыняў польскай міфатворчай прозы, польскай версіяй магічнага рэалізму.

Убачыць жывую легенду сучаснай літаратуры, пачуць урыўкі з яе твораў і задаць ёй пытанні можна будзе на вечарыне, прысвечанай выхаду беларускага перакладу. Вечарына Вольгі Такарчук адбудзецца 12 кастрычніка ў Дзяржаўным Музеі гісторыі беларускай літаратуры (Траецкае прадмесце, Багдановіча 13, ст.м. «Няміга»). Пачатак а 17–30.

Акрамя аўтаркі і яе беларускай перакладчыцы, Марыны Шоды, чытаць выбраныя месцы з раману на вечарыне будзе заслужаная артыстка Беларусі Зоя Белахвосцік, а музычна аздобіць сустрэчу этна-джазавы гурт АКАNA. Весці вечарыну будзе Андрэй Хадановіч.

Акрамя Мінска, Такарчук наведае таксама Гродна, дзе 13 кастрычніка, а 18 гадзіне выступіць у Гродзенскім Дзяржаўным Універсітэце.

Крыху пра творчасць Вольгі Такарчук. Ужо дэбютны твор Такарчук — раман «Падарожжа людзей Кнігі» (1993) быў высока адзначаны і крытыкамі, і чытачамі. Яе творчасць спалучае папулярнасць і добры густ, філасоўскую глыбіню і мастацтва аповеду. Раман Такарчук «Анна Ін у грабніцах свету» (2006) — футурыстычная, амаль кіберпанкаўская трактоўка вядомага шумерскага міфу пра сыход багіні Інанны ў падземны сьвет — быў напісаны як унёсак у міжнародны праект «Міфы», у якім бралі ўдзел таксама Маргарэт Этвуд, Віктар Пялевін, Джэнет Уінтэрсан і іншыя сусветна вядомыя пісьменнікі. Раман «Бегуны» (2007) — кніга пра феномен падарожжа, пры псіхалогію вандравання, пра з’яўленне новага народу, народу касмапалітаў — у 2008-м годзе быў ўганараваны самай вядомай польскай літаратурнай прэміяй «Ніка». На падставе яе твораў робяцца тэатральныя пастаноўкі і экранізацыі.

Каментары

Цяпер чытаюць

Пракурор просіць для экс-памочніка Лукашэнкі Ігара Брыло 12 гадоў зняволення4

Пракурор просіць для экс-памочніка Лукашэнкі Ігара Брыло 12 гадоў зняволення

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусу трапіліся дзіўныя 100 даляраў. Банк пацвердзіў сапраўднасць купюры, але не прыняў2

Тэгеран абвяргае словы Трампа: «Ніякіх перамоў няма, ён адступіў з-за нашых пагроз»6

Як адшукаць продкаў і скласці свой радавод?4

Памятаеце госцю свецкага вечара ў сукенцы з галавой казулі? Цяпер у яе іншы экстравагантны вобраз6

Сёння Мінск прачнуўся ўначы ад моцнага гуку, падобнага да дрона10

Расійскі палітык загінуў на вайне праз 10 дзён пасля падпісання кантракта, нават не даехаўшы да фронту10

Трамп заявіў пра «вельмі паспяховыя размовы» з Іранам і адклаў удары па энергааб'ектах на пяць дзён14

За арганізацыю ў 2020 годзе бунту ў Бабруйскай калоніі асуджанаму за наркотыкі вязню 6 разоў падаўжалі тэрмін3

Карней: Пад шоу выдзелілі самую вялікую залу, галоў на 2001

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пракурор просіць для экс-памочніка Лукашэнкі Ігара Брыло 12 гадоў зняволення4

Пракурор просіць для экс-памочніка Лукашэнкі Ігара Брыло 12 гадоў зняволення

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць