Грамадства

Мінчукі трацяць за месяц амаль усё, што зарабляюць

Грашовыя выдаткі адной сям'і ў Мінску ў сярэднім за месяц склалі 2,15 млн. рублёў, а прыбыткі - 2,19 млн.

Грашовыя выдаткі адной сям’і ў Мінску ў I паўгоддзі гэтага года ў сярэднім за месяц склалі 2 млн 151,3 тыс. рублёў, з якіх 1715,1 тыс. рублёў (79,7%) былі патрачаны на куплю ежы і харчаванне па-за домам, аплату тавараў і паслуг, астатнія — на ўклады і зберажэнні, падаткі, узносы і іншыя плацяжы, выдаткі на ўласную гаспадарку.

Удзельная вага спажывецкіх расходаў у агульным аб’ёме грашовых расходаў у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года знізіўся на 2,4%. Пры гэтым павялічылася доля укладаў і зберажэнняў з 9% у I паўгоддзі 2009 г. да 11,4% у I паўгоддзі 2010 г.

На набыццё ежы і харчаванне па-за домам у I паўгоддзі адна сталічная сям’я траціла ў сярэднім за месяц 650,8 тыс. рублёў. Доля расходаў па гэтым паказчыку у параўнанні з I паўгоддзем 2009 г. зменшылася на 0,9%. Выдаткі на куплю нехарчовых тавараў павялічыліся на 8,5%, на аплату паслуг — знізіліся на 3,3%.

З агульнага аб’ёму спажывецкіх расходаў на куплю адзення, абутку, тканін прыходзілася 9% (у I паўгоддзі 2009 года — 8,6%), тавараў культурна-бытавога прызначэння, мэблі — 5,5% (7,5%), прадметаў асабістага карыстання і асабістыя паслугі — 3,5% (3,3%), на ахову здароўя — 3,6% (3,2%), адукацыя, культуру, адпачынак і спорт — 7,8% (6,5%), транспарт і сувязь — 17,5% (15,1%), аплату жыллёва-камунальных паслуг — 7,7% (7,7%).

Наяўныя даходы ў разліку на сям’ю ў сярэднім за месяц I паўгоддзя склалі ў Мінску 2 млн 198 тыс. рублёў. У разліку на аднаго чальца сям’і ў даляравым эквіваленце гэта больш за $305 (904,6 тыс. рублёў).

Удзельная вага хатніх гаспадарак з узроўнем сярэднедушавых наяўных даходаў ніжэй за бюджэт пражытачнага мінімуму ў студзені-чэрвені гэтага года ў параўнанні са студзенем-чэрвенем 2009 засталася нязменнай — 0,7%.

Амаль палова (47,8%) сем’яў Мінска штомесяц мела ў сваім распараджэнні ў сярэднім на чалавека да 800 тыс., 30% — ад 800 тыс. да 1,2 млн., 22,3% — больш за 1,2 млн.

У агульным даходзе 69,5% складае заработная плата i даход ад прадпрымальніцкай дзейнасці, 17,6% — пенсіі, стыпендыі, дапаможнікі, 6,4% — матэрыяльная дапамога ад сваякоў, 1,5% — даход ад асабiстай падсобнай гаспадаркі.

Каментары

Зяленскі нагадаў Лукашэнку пра лёс Мадура18

Зяленскі нагадаў Лукашэнку пра лёс Мадура

Усе навіны →
Усе навіны

Платформу «Тры сланы» і ініцыятыву «Вольныя» прызналі экстрэмісцкімі фармаваннямі

З 1 мая ў мінскім наземным транспарце запрацуюць кнопкі адкрыцця дзвярэй1

Два рыбакі патанулі ў Віцебскім раёне

Wildberries запусціў у Беларусі дастаўку ежы з кафэ і рэстаранаў3

Стала вядома, у чым абвінавачваюць архітэктурную студыю ZROBIM architects8

«Часам я жыла на 100 і на 40 рублёў у месяц». Як маці з 4 дзецьмі выстаяла ў глухой беларускай вёсцы2

«Бесіць, калі мне кажуць кітайскае «ніхаа». Казашка расказала, як ёй жывецца ў Беларусі30

Трамп заявіў, што Іран пагадзіўся перадаць ЗША ўзбагачаны ўран2

Як зрабіць пасведчанне кіроўцы на беларускай мове? Усё прасцей, чым вы думаеце13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі нагадаў Лукашэнку пра лёс Мадура18

Зяленскі нагадаў Лукашэнку пра лёс Мадура

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць