Афіша

Выстава Шатэрнікаў у Нью-Ёрку

Ў Нью-Ёрку ў Музэі Рускага Сучаснага Выяўленчага Мастацтва Джэрзі-Сіці 8 кастрычніка адкрываецца пэрсанальная выстава двох мастакоў зь Беларусі – Алеся Шатэрніка і ягонай дачкі Юлі. На выставе прэзэнтуецца больш за паўсотні маляўнічых палотнаў, якія ўвасабляюць хараство і прыгажосьць Беларускага краю...

Ў Нью-Ёрку ў Музэі Рускага Сучаснага Выяўленчага Мастацтва Джэрзі-Сіці 8 кастрычніка адкрываецца пэрсанальная выстава двох мастакоў зь Беларусі – Алеся Шатэрніка і ягонай дачкі Юлі. На выставе прэзэнтуецца больш за паўсотні маляўнічых палотнаў, якія ўвасабляюць хараство і прыгажосьць Беларускага краю, а таксама цікавыя кампазыцыйна- калярыстычныя працы Юлі, выкананыя ў Нью-Джэрзі.

Алесь Шатэрнік, у Беларусі вядомы як скульптар, апошнія гады стала працуе ў галіне жывапісу. Паводле вызначэньня Аляксандра Глейзера, дырэктара музэю, жывапіс беларускага мастака можна суаднесьці да напрамку «нэаімпрэсіянізму»...

Музэй, узначалены Аляксандрам Глейзерам, вядомым у сьвеце мастацтвазнаўцам, знакаміты тым, што зьбірае і выстаўляе мастацтва так званых «нонканфармістаў»... Сярод іх знаныя імёны ўдзельнікаў «бульдозэрнай выставы» ў Маскве: Аскара Рабіна, Алега Цалкова, Міхала Шамякіна. Стала супрацоўнічае зь Нью-Ёрскім музэем і наш знакаміты суайчыньнік Барыс Забораў, зь якім, як кажа Алесь Шатэрнік, разам бралі ўдзел ў моладзевай выставе ў Маскве яшчэ ў далёкім 1967 годзе...

Выстава мае доўжыцца да 22 кастрычніка.

Каментары

Цяпер чытаюць

Зяленскі нагадаў Лукашэнку пра лёс Мадура18

Зяленскі нагадаў Лукашэнку пра лёс Мадура

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр пастар Аляксандр Барысюк

Зламаўся цягнік Гомель — Мінск

Платформу «Тры сланы» і ініцыятыву «Вольныя» прызналі экстрэмісцкімі фармаваннямі

З 1 мая ў мінскім наземным транспарце запрацуюць кнопкі адкрыцця дзвярэй1

Два рыбакі патанулі ў Віцебскім раёне

Wildberries запусціў у Беларусі дастаўку ежы з кафэ і рэстаранаў3

Стала вядома, у чым абвінавачваюць архітэктурную студыю ZROBIM architects8

«Часам я жыла на 100 і на 40 рублёў у месяц». Як маці з 4 дзецьмі выстаяла ў глухой беларускай вёсцы2

«Бесіць, калі мне кажуць кітайскае «ніхаа». Казашка расказала, як ёй жывецца ў Беларусі30

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі нагадаў Лукашэнку пра лёс Мадура18

Зяленскі нагадаў Лукашэнку пра лёс Мадура

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць