Здарэнні11

Міліцыянты сарвалі пагадненне на 13 мільярдаў

Міністэрства ўнутраных справаў Беларусі правяло акцыю па абароне эканамічных інтарэсаў дзяржавы і праінфармавала ўрад аб перадухіленні неэфектыўнага расходавання бюджэтных сродкаў у памеры 11 мільярдаў рублёў. Пра гэта «Беларускім навінам» паведаміла крыніца ў праваахоўных органах.

Усе буйныя праекты, якія фінансуюцца з дзяржбюджэту, рэалізуюцца пры так званым «аператыўным суправаджэнні» сілавых структур. У дадзеным выпадку гаворка ідзе аб Дзяржаўнай праграме інавацыйнага развіцця на 2007–2010 гады, згодна з якой для патрэбаў сельскай гаспадаркі меркавалася закупіць біялагічныя кансерванты, якія садзейнічаюць павелічэнню тэрмінаў захоўвання і павышэнню якасці кармоў для жывёлагадоўлі.

Перавагу чамусьці аддалі набыццю 35 тон біякансерванту «Мікрабелсіл» славацкай вытворчасці на суму звыш 13 мільярдаў рублёў.
Гэты факт і прыцягнуў увагу супрацоўнікаў Галоўнага ўпраўлення па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй МУС.

У ходзе «аператыўнага суправаджэння» яны атрымалі звесткі пра тое, што

«Мікрабелсіл», як кансервант замежнай вытворчасці не зарэгістраваны ў Беларусі і ў шмат разоў даражэйшы за айчынныя аналагі.
Паводле высноваў супрацоўнікаў упраўлення па барацьве з арганізаванай злачыннасцю, на закупку беларускіх кансервантаў хапіла б і двух мільярдаў рублёў. Пагадненне з пастаўшчыком славацкага прэпарату не адбылася. Але ў гэтай гісторыі абавязкова павінен быць працяг.
Бо нехта ж на самым высокім узроўні пралабіяваў інтарэсы замежнага вытворцы ў шкоду беларускім прадпрыемствам.

Як растлумачылі ў НАН Беларусі, па валавой колькасці найбольшае распаўсюджанне ў нашых аграрыяў атрымалі вадкія формы кансервантаў. Па-першае, ёсць уласныя вытворчасці — інстытут мікрабіялогіі НАН Беларусі і УП «Віцебская біяфабрыка», якую, дарэчы, учора наведваў кіраўнік краіны. Па-другое, сабекошт нормы вадкага кансерванту на адну тону сіласу складае ўсяго 500–600 рублёў. У Мінскай вобласці наладжаная фасовачная вытворчасць славацкіх кансервантаў, аднак іх сабекошт ў 5–6 разоў вышэйшы за кошт вадкіх беларускіх аналагаў. Тут аператыўнікі абсалютна мелі рацыю. Тым больш што па складзе, як сцвярджаюць беларускія навукоўцы, усе віды кансервантаў практычна ідэнтычныя.

Ёсць у гэтай сельскагаспадарчай гісторыі і яшчэ адна «белая пляма».

Па звестках МУС, славацкі «Мікрабелсіл» у нашай краіне не зарэгістраваны. Аднак у СМІ не раз згадвалася яго шырокае выкарыстанне, напрыклад, у Магілёўскай вобласці, дзе ў 2008 больш за 60 гаспадарак выкарыстоўвалі менавіта гэты біякансервант для нарыхтоўкі кукурузнага сіласу. Гэта значыць, увесь гэты час ён выкарыстоўваўся незаконна?

Каментары1

Цяпер чытаюць

Зяленскі нагадаў Лукашэнку пра лёс Мадура3

Зяленскі нагадаў Лукашэнку пра лёс Мадура

Усе навіны →
Усе навіны

Платформу «Тры сланы» і ініцыятыву «Вольныя» прызналі экстрэмісцкімі фармаваннямі

З 1 мая ў мінскім наземным транспарце запрацуюць кнопкі адкрыцця дзвярэй1

Два рыбакі патанулі ў Віцебскім раёне

Wildberries запусціў у Беларусі дастаўку ежы з кафэ і рэстаранаў2

Стала вядома, у чым абвінавачваюць архітэктурную студыю ZROBIM architects7

«Часам я жыла на 100 і на 40 рублёў у месяц». Як маці з 4 дзецьмі выстаяла ў глухой беларускай вёсцы2

«Бесіць, калі мне кажуць кітайскае «ніхаа». Казашка расказала, як ёй жывецца ў Беларусі29

Трамп заявіў, што Іран пагадзіўся перадаць ЗША ўзбагачаны ўран2

Як зрабіць пасведчанне кіроўцы на беларускай мове? Усё прасцей, чым вы думаеце12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі нагадаў Лукашэнку пра лёс Мадура3

Зяленскі нагадаў Лукашэнку пра лёс Мадура

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць