Свет

Былога дыктатара асудзілі на сем гадоў

Французскі суд прысудзіў былога дыктатара Панамы Мануэля Нар'егу да сямі гадоў пазбаўлення волі.

Суд прызнаў 76-гадовага генерала вінаватым у адмыванні ў французскіх банках грошай, атрыманых ад продажу наркотыкаў. Таксама суд выдаў пастанову аб канфіскацыі замарожаных рахункаў дыктатара. Усяго французскія актывы Нар'егі ацанілі ў 2,3 мільёна еўра, паведамляе charter97 з спасылкай на Lenta.ru.

У 1999 годзе францускі суд завочна прысудзіў Мануэля Нар'егу да дзесяці гадоў пазбаўлення волі, прызнаўшы дыктатара вінаватым. Працэс распачаўся паўторна пасля таго, як былога дыктатара Францыі выдалі ЗША. Падчас новых слуханняў абвінавачванне таксама настойвала на дзесяцігадовым тэрміне. Аднак пасля заканчэння пасяджэння абвінавачаны заявіў, што прысуд у 7 гадоў яму таксама падаецца «занадта строгім».

Мануэль Нар'ега прыйшоў да ўлады ў Панаме ў 1983 годзе пры ўдзеле ЗША. Праз шэсць гадоў ён быў скінуты - таксама ў выніку амерыканскага ўмяшальніцтва. Дыктатара захапілі ў палон і даставілі ў Амерыку, дзе суд прызнаў яго вінаватым у наркагандлі, рэкеце і адмыванні грошай.

У 1992 годзе Нар'ега быў прысуджаны ў ЗША да 30 гадоў турмы. У 2007 годзе генерала вызвалілі датэрмінова, бо яго выдачы дамагаліся Францыя і Панама.

У Панаме генерал Нар'ега быў таксама завочна асуджаны і прысуджаны да 60 гадоў турмы па абвінавачванні ў карупцыі, забойствах палітычных апанентаў і крадзяжах. Французскія ўлады заявілі, што гатовыя абмеркаваць пытанне аб выдачы Нар'егі панамскім уладам, але толькі пасля таго як ён адкажа за свае злачынствы перад французскім законам.

Каментары

Цяпер чытаюць

На «Гродна Азоце» скончыў жыццё самагубствам намеснік начальніка цэха1

На «Гродна Азоце» скончыў жыццё самагубствам намеснік начальніка цэха

Усе навіны →
Усе навіны

Што кажуць у Спаса-Ефрасіннеўскім манастыры пра сваю загінулую работніцу5

У цэнтры Ляйпцыга машына на хуткасці ўляцела ў натоўп пешаходаў

Трамп прыгразіў уладам Ірана знішчэннем, калі Тэгеран атакуе амерыканскія караблі1

Фіца сустрэнецца ў Маскве з Пуціным, але на парад не пойдзе1

У Расіі аб'явілі перамір'е на 8 і 9 мая і пагражаюць ударыць па цэнтры Кіева4

У Маскве скончыў жыццё самагубствам 87‑гадовы генерал. Ён працаваў у інстытутах, дзе рабілі «Навічок»4

Уладзімір Зяленскі адказаў на пытанне, «ці ўкраінская дэлегацыя паляціць на парад у Маскву»2

У Мінску на беразе Цнянкі службовая аўчарка МНС пакусала некалькіх сабак. Ратавальнікі гатовыя ім дапамагаць1

На саміце ў Арменіі Ільхам Аліеў моцна паспрачаўся са старшынёй Еўрапарламента9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На «Гродна Азоце» скончыў жыццё самагубствам намеснік начальніка цэха1

На «Гродна Азоце» скончыў жыццё самагубствам намеснік начальніка цэха

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць