Спорт33

Галандыя – Славакія – 2:1, Бразілія – Чылі – 3:0

У пятніцу наc чакае чвэрцьфінал: Бразілія – Галандыя.

Бразілія перамагла ў панядзелак зборную Чылі 3:0 (Жуан, 35, Луіс Фабіяну, 38-я, Рабінью, 59) і ў чвэрцьфінале чэмпіянату свету па футболе ў пятніцу, 2 ліпеня, згуляе са зборнай Галандыі, што перамагла Славакію – 2:1.

Такім чынам вядомыя ўжо тры пары ўдзельнікаў чвэрцьфіналу чэмпіянату свету па футболе:

У пятніцу, 2 ліпеня, згуляюць:

Бразілія – Галандыя (пачатак а 17:00), Уругвай – Гана (21:30),

у суботу а 17-й – Нямеччына – Аргенціна.

***

Апошнія ўдзельнікі чвэрцьфіналу вызначацца ў аўторак.

А 17-й пачнецца матч Парагвай – Японія. А 21:30 – Іспанія – Партугалія. Пераможцы азначаных гульняў сыйдуцца ў суботу, 3 ліпеня, у чвэрцьфінале, што пачнецца ў 21:30.

Паўфіналы пройдуць 6 і 7 ліпеня (аўторак і серада), матч за 3-е месца – 10 ліпеня, фінал – 11 ліпеня.

***

Сенсацыйная зборная Славакіі пакідае мундыяль у Паўднёвай Афрыцы. На стадыі 1/8 фіналу каманда Уладзіміра Вайса саступіла галандцам.

У першым тайме гол забіў адзін з найлепшых гульцоў гэтага сезона Ар’ен Робен. Ён удала выйшаў на ўдарную пазіцыю і прабіў у блізкі кут.

Канец першага тайма і пачатак другога славакі не прапусцілі больш найперш дзякуючы намаганням варатара Мухі. Цяпер ясна за якія заслугі гэтага галкіпера купіў англійскі «Эвертан».

Славацкі бамбардзір Вітэк меў шанцы адыграцца, але мазаў з выгадных становішчаў. А вось Снайдэр свой момант не ўпусціў — 2:0.

Зборная Славакіі змагла адыграць толькі адзін мяч. За знос Якубкі пенальці рэалізаваў Вітэк — 2:1. Адразу пасля ўдару суддзя даў фінальны свісток.

Так матч і скончыўся.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Анжаліку Мельнікаву бачылі ў Мінску ў «Дана Моле»14

Анжаліку Мельнікаву бачылі ў Мінску ў «Дана Моле»

Усе навіны →
Усе навіны

Пакуль Іран і ЗША вядуць перамовы, Кітай блакуе яшчэ адзін важны марскі шлях3

Японскі мастак распрацаваў прынты для льняной калекцыі Mark Formelle3

На станцыі метро «Плошча Леніна» з’явіўся эксперыментальны турнікет5

Сабаленка: Ні расіяне, ні беларусы, ні, канечне, украінцы не хацелі вайны22

Эсэ гэтай французскай феміністкі варта пачытаць і беларускім чыноўнікам23

«Апошні трактар ​​забярэ банк». Як фермер пабудаваў унікальны бізнэс, але праз 30 гадоў усё страціць12

Сяброўка па Нясвіжы пра Мельнікаву: Нібы падмянілі жанчыну, я ж ведала зусім іншую Анжаліку19

У Германіі апублікаваны спісы членаў НСДАП. Цяпер можна імгненна даведацца, хто ўваходзіў у нацысцкую партыю7

У Туапсэ пасля атакі дронаў гарыць мясцовы НПЗ, ёсць ахвяры

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Анжаліку Мельнікаву бачылі ў Мінску ў «Дана Моле»14

Анжаліку Мельнікаву бачылі ў Мінску ў «Дана Моле»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць