У ноч на 15 жніўня на нумар 112 паступіла паведамленне ад вартаўніка пра пажар на станцыі тэхнічнага абслугоўвання на вуліцы Ляўкова ў Мінску.

Скрыншот з відэа
Падчас разведкі работнікі МНС высветлілі, што на першым паверсе аднапавярховага будынка СТА загарэўся легкавы аўтамабіль.
Выратавальнікі аператыўна ліквідавалі ўзгаранне. Пацярпелых няма.
Прычыны і абставіны здарэння высвятляюцца.
Каментары