Грамадства11

Лосік: Умовы ў камерах у спёку — гэта душагубка

«У камеры па адчуваннях градусаў 40. Туалета няма, стаіць вядро, якое ў такую спёку проста фаніць як графітавы стрыжань на ЧАЭС».

У бліжэйшыя дні Беларусь накрые анамальная спёка, і горш за ўсё — людзям у зняволенні, піша блогер і былы палітвязень Ігар Лосік.

«Год таму ў гэтыя дні я знаходзіўся ў СІЗА КДБ. Умовы ў камерах «амерыканкі» ў спёку вам проста не перадаць. «Душагубка» — гэта яшчэ мякка сказана. У чатырохмеснай камеры нас было сямёра. На вуліцу адчынена толькі невялікая фортка. У калідор адтуліна для вентыляцыі закладзена. У камеры па адчуваннях градусаў 40. Туалета няма, стаіць вядро, якое ў такую спёку проста фаніць як графітавы стрыжань на ЧАЭС», — згадвае ў фэйсбуку Лосік.

«У нашай першай камеры вада з крана амаль не цячэ. Але нават калі і цячэ, то стараешся часта кранам не карыстацца, таму што пачынаюць цячы сцены. Кіпяцільнікам для гарбаты мы проста перасталі карыстацца, бо ўключыш адзін раз — на падлозе лужыны ад кандэнсату. Ды і памыцца, як на іншых СІЗА, хоць бы над туалетам немагчыма — туалета няма.

Людзі непрытомнеюць, пачынаюцца праблемы з сэрцам. З-за гэтай сітуацыі адміністрацыя дазволіла ставіць у камеры вентылятар, які не сказаць каб моцна мяняў сітуацыю. Проста ганяе ў радыусе метра гарачае паветра і ўсё. Ты больш спадзяешся, што дазволяць яго пакідаць уключаным на ноч, але раптам прыходзіць загад — на ноч разеткі выключаць з-за пажарнай бяспекі. Спаць абсалютна немагчыма, прасціна ліпне да цела, усё цячэ, усё смярдзіць, усе стогнуць. Сапраўдны рассаднік туберкулёзу. Такая сітуацыя ў камеры пачынаецца прыкладна калі тэмпература на вуліцы градусаў 22 і вышэй. Я не ўяўляю, што там будзе адбывацца пры +35, якія будуць днямі».

Каментары1

  • миру мир
    26.06.2026
    "Спаць абсалютна немагчыма, прасціна ліпне да цела, усё цячэ, усё смярдзіць, усе стогнуць. Сапраўдны рассаднік туберкулёзу. Такая сітуацыя ў камеры пачынаецца прыкладна калі тэмпература на вуліцы градусаў 22 і вышэй. Я не ўяўляю, што там будзе адбывацца пры +35, якія будуць днямі».

    за это всё "курощуп" ПРОСТО ОБЯЗАН ОТВЕТИТЬ И НА СВОЕЙ "ШКУРЕ"

Цяпер чытаюць

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам13

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам

Усе навіны →
Усе навіны

У Перу выбралі мэра, падкінуўшы ўверх манетку

Адвакат Аляксандр Данілевіч: Мяне адвялі ў клетку на КПП і зачыталі ўказ для службовага карыстання пра памілаванне па просьбе Міжнароднага алімпійскага камітэта10

Малюнак брытанскага прынца Джорджа апублікавалі ў вядомым часопісе. Рэдактарам быў ягоны бацька

У Ціхім акіяне знайшлі месцы, якія амаль не зазналі ўплыву чалавека2

У Слуцкім раёне пенсіянера пераехаў асфальтаўкладчык1

Украіна падбіла расійскі ракетны карабель у Балтыйскім моры10

Зяленскі: Расія хоча не гарантый бяспекі, а магчымасці ўмешвацца ў чужыя справы16

Беларусы могуць прышчапіцца ад грыпу французскай вакцынай2

Памёр пасол Расіі ў ЗША Аляксандр Дарчыеў. Яму было 66 гадоў1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам13

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць