Беларускія футбалісты з 2022 года праводзяць хатнія паядынкі на нейтральным полі ў адсутнасці гледачоў.
Сталі вядомыя даты і час матчаў беларускіх клубаў у першым раўндзе кваліфікацыі футбольнай Лігі чэмпіёнаў і Лігі канферэнцый.
Чэмпіён краіны «МЛ Віцебск» першы паядынак кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў з румынскай «Універсітацяй» згуляе 8 ліпеня на нейтральным полі ў венгерскім Мезекевешдзе. Пачатак гульні а 20‑й па беларускім часе.
Матч у адказ 15 ліпеня ў Краёве, пачатак а 20:30.
БАТЭ ў Лізе канферэнцый першы матч супраць албанскага «Эльбасані» правядзе ў гасцях 7 ліпеня. Пачатак а 21:00.
Матч у адказ у азербайджанскім Сумгаіце 16 ліпеня. Пачатак а 20-й.
Мінскае «Дынама» першы матч з паўночнамакедонскім «Сілексам» праядзе 9 ліпеня ў балгарскай Старай Загоры, пачатак а 20-й.
Матч у адказ — 16 ліпеня ў Скоп'е, пачатак а 21-й.
Каментары