Грамадства55

Спала 6 гадзін, працавала, вучылася ў выходныя, на курсы зарабіла сама: цана 100 балаў на ЦЭ для школьніцы з Беразіна

Ганна Уласава здала грамадазнаўства і рускую мову на 100 балаў кожны прадмет, а гісторыю Беларусі — на 99, піша «Мінская праўда».

Рыхтавацца да ЦЭ Ганна пачала ўжо працуючы. У 16 гадоў — без згоды бацькоў — яна ўладкавалася барыстай, потым бармэнам. Усе заняткі з рэпетытарамі аплачвала самастойна.

Падлічым разам:

  • руская мова — каля 2500 рублёў (заняткі з ліпеня).
  • грамадазнаўства — каля 2700 рублёў.
  • гісторыя Беларусі (курсы «Кедр») — 554 рублі за 3 месяцы.

Усяго на падрыхтоўку — больш за 5 тысяч рублёў. Ганна зарабіла гэтыя грошы сама.

— Колькі гадзін на дзень? Калі працую — не займаюся наогул. У выходныя — па 3‑4 гадзіны. Спала 6‑7 гадзін, часам 8, калі шанцавала, — расказвае дзяўчына.

Ключавой фігурай у падрыхтоўцы Ганны стала Юлія Генадзьеўна Сушынская, рэпетытарка. Яна раней працавала ў гімназіі, а цяпер займаецца толькі прыватнай практыкай. І падыход у яе не «натрэніраваць на тэсты», а навучыць разумець матэрыял.

— Калі працуеш на разуменні, а не на словах-маркерах, то і з фармулёўкамі праблем няма, — тлумачыць Ганна.

Відаць, гэта працуе: па грамадазнаўстве — 100 балаў.

На пытанне пра тое, што адцягвае сучасных школьнікаў, Ганна адказвае коратка:

— Я ўвогуле чалавек асацыяльны. Ні TikTok, ні доўгіх пасядзелак у сацсетках.

— Сяброў мала, гуляць не клічуць. Замест гэтага — праца, канспекты і адна звышмэта.

У 2025 годзе прахадны бал на факультэт філасофіі і сацыяльных камунікацый (дзе вучылася мама Ганны) складаў 382.

У Ганны па суме трох прадметаў — 389—390 плюс гісторыя на 99 балаў (адна памылка).

Першы ЦЭ па грамадазнаўстве прайшоў для Ганны спакойна: яна выцягнула любімы нумар 14, села за пяты варыянт і «нікога не чапала».

А вось на рускай мове атмасфера была іншай.

— Пасля таго як на першым ЦЭ знайшлі парушэнні, на другім заходзіла камісія, здымалі файлы, вытрасалі кішэні. Атмасфера была вельмі напружаная, — успамінае дзяўчына.

У самы адказны момант адбыўся збой: пераносячы адказы ў бланк, яна пераблытала заданні. Закрэсліла, выправіла.

— Думала: камп'ютар не прачытае. Але чалавек, можа, зразумее.

Патэлефанавала рэпетытару з адным пытаннем пра фразу «паветра было насычана таямніцай» — гэта дапаўненне ці частка выказніка? Супакоілася.

А потым прыйшла SMS.

— Сядзела, абнаўляла сайт РІКВ з трэцяй гадзіны. Сайт «лёг». У Telegram напісалі: чакайце SMS. Праз паўгадзіны прыйшла. Я ўздыхнула з палёгкай.

Ганна пералічвае, чым заплаціла за поспех.

— Не малявала, не чытала, нічога са старых захапленняў не рабіла. Толькі вучылася, працавала і спала.

Нават здароўе не вытрымала: абвастрыўся атапічны дэрматыт. Пасля экзаменаў давялося легчы ў бальніцу, каб лячыць рукі.

— Ганна, Беразіно для цябе нешта значыць?

— Вядома. Тут прайшло маё дзяцінства. Я люблю бабулю, ведаю ўсіх яе сяброў. Гэта мой горад, і ён прынёс мне ўдачу.

Ганна самастойна вывучыла хімію, фізіку і матэматыку за паўтара года. Цяпер плануе паступаць на журфак або факультэт філасофіі — туды, дзе вывучаюць інфармацыю і камунікацыю. Як мама.

Каментары5

  • Лілія
    11.06.2026
    Гонар за нашую дзяўчыну! Паглядзіш на гэтыя ЕГУ і праграмы Каліноўскага і жаху даесся ад якасці "адукацыі". Толькі прыклад такіх дзетак дае надзею на перамены ў краіне. Грантабагна ніколі не будзе працаваць на будычыню Беларусі.
  • фак
    11.06.2026
    журавіны , туды ж нельга без пісьма з выканкама. то бок ці бацькі няпростыя, ці іх знаёмцы
  • грефневая КАФка
    11.06.2026
    фак, яна кажа, што ў асноўным сама
    і чамусьці я ёй веру

Цяпер чытаюць

Зяленскі: Даю Лукашэнку тыдзень151

Зяленскі: Даю Лукашэнку тыдзень

Усе навіны →
Усе навіны

Купалле заўтра будуць святкаваць у «Суле» і Азярцы

У Мінску цягнік насмерць збіў маладога мужчыну2

Чаму на мундыялі так шмат футбалістаў гуляюць у ружовых буцах?1

На пажары ў Нароўлі загінулі двое малых дзяцей мясцовага ўчастковага13

«Ад бязвыхаднасці з'ездзіў у Беларусь, дзе яму зрабілі аперацыю». Пабрацім расказаў, што вядома пра арыштаванага каліноўца Андрэя Сяргеева13

Уводзіцца адміністрацыйная адказнасць для аператараў за дрэнную сотавую сувязь1

«Уся турма ўвосені 2023 года чула, як працавалі над Дзядком»5

Зяленскі звярнуўся да ўкраінцаў: Карыстайцеся, калі ласка, сховішчамі. Я вас вельмі прашу, вельмі5

Мінчанка вяртаецца на радзіму пасля 23 гадоў жыцця ў ЗША. Бо дзяцей хоча нараджаць толькі тут — каб былі рускамоўнымі63

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі: Даю Лукашэнку тыдзень151

Зяленскі: Даю Лукашэнку тыдзень

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць