Свет99

Пасол Украіны ў Польшчы таксама адмовіўся ад сваёй узнагароды

Пасол Украіны ў Польшчы таксама адмовіўся ад сваёй узнагароды — Кавалерскага крыжа Ордэна «За заслугі Рэспублікі Польшча».

Васіль Боднар прыняў такое рашэнне ў адказ на крок Польшчы па пазбаўленні прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага найвышэйшай польскай дзяржаўнай узнагароды — Ордэна Белага Арла, піша РБК-Украіна.

Дыпламат падкрэсліў, што Украіна і Польшча застаюцца блізкімі партнёрамі, аб’яднанымі агульнымі інтарэсамі ў сферы бяспекі, абароны, аднаўлення і еўрапейскай інтэграцыі.

У той жа час Боднар назваў рашэнне адносна Зяленскага «гістарычна несправядлівым» і такім, што балюча ўспрымаецца ва ўмовах працяглай расійскай агрэсіі.

«Памятайма, што ад нашых спрэчак заўсёды выйграе вораг — Масква. Яшчэ раз заклікаю да адкрытай размовы. Упэўнены, што пры наяўнасці добрай волі мы знойдзем разумныя рашэнні», — адзначыў пасол.

Раней пасля пазбаўлення Зяленскага галоўнай узнагароды Польшчы — Камандорскага крыжа з зоркай Ордэна «За заслугі перад Польшчай» адмовіліся кіраўнік Офіса прэзідэнта Кірыл Буданаў і міністр замежных спраў Андрэй Сібіга.

Каментары9

  • Факт не для ружовых поні
    20.06.2026
    Гэта справа палякаў і ўкраінцаў, а не беларусаў, якія ў Беларусі дапамагаюць расіянам у змаганні супраць украінцаў.
  • Сварка Украіны з саюзнікамі
    20.06.2026
    Яшчэ адзін украінскі чыноўнік з пазіцыяй: ордэн забярыце, я горды, а грошы працягвайце даваць.
  • Інгп
    20.06.2026
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму7

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму

Усе навіны →
Усе навіны

Хакейнае «Дынама» закрыла сваё кафэ ў мінскім гандлёвым цэнтры1

У Беларусі выпусцяць навагодняе марожанае са смакам святочных напояў

Расійскія хакеры ўзламваюць смартфоны нават праз надзейныя сайты. Адзіная страхоўка: абнаўляць праграмнае забеспячэнне1

Памерла народная артыстка Беларусі Святлана Вуячыч

Бізнэсмен Аляксандр Кныровіч атрымаў польскае грамадзянства64

Украінскія ратавальнікі паказалі фота наступстваў дзённай атакі дронаў на Кіеў

Брат дарадцы Зяленскага Міхаіла Падаляка загінуў у Запарожскай вобласці, ваюючы за Расію20

Украінскія войскі адкінулі расіян з-пад Арэхава7

Мінчук паехаў на самакаце ў краму, а «вярнуўся» з Чабаксараў на Волзе — спісалі 150 рублёў6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму7

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць