Здарэнні22

У аптэках прапаў папулярны антыдэпрэсант флуаксецін

Паводле даных Tabletka.by, у продажы цяпер адлюстроўваецца толькі адзін варыянт прэпарата — флуаксецін 20 мг №20 расійскага вытворцы «Азон».

У спісе аптэк бачныя адзінкавыя пункты ў Брэсцкай вобласці: Кобрын, Бяроза, Брэст, Жабінка. Яшчэ нядаўна яго можна было набыць у большасці аптэк Беларусі, пішуць «Белыя халаты».

Флуаксецін — адносна стары прэпарат, але ён не адышоў у медыцынскі архіў. СААЗ уключае яго ў мадэльны спіс асноўных лекавых сродкаў. Гэта прэпарат для лячэння дэпрэсіі, абсэсіўна-кампульсіўнага разладу (АКР), буліміі і панічнага разладу; асобна ў інструкцыі пазначана камбінацыя флуаксеціну з аланзапінам для дэпрэсіўных эпізодаў пры біпалярным разладзе I тыпу і для рэзістэнтнай дэпрэсіі. Такім чынам, яго знікненне ўплывае адразу на некалькі груп пацыентаў.

У прэпарата ёсць некалькі ўласцівасцяў, дзякуючы якім дактары працягваюць актыўна яго прызначаць:

  • ён можа выкарыстоўвацца пры нервовай буліміі, і для гэтай групы пацыентаў выбар часта вельмі абмежаваны.
  • Ёсць педыятрычныя паказанні: у інструкцыі флуаксецін паказаны для лячэння дэпрэсіі ў дзяцей ад 8 гадоў і АКР у дзяцей ад 7 гадоў.
  • У яго доўгі перыяд вывядзення: актыўнае рэчыва і метабаліт застаюцца ў арганізме даўжэй, чым у многіх іншых антыдэпрэсантаў. Для пацыентаў, якія часам забываюць прыняць таблетку, гэта зніжае рызыку рэзкага пагаршэння ад аднаго пропуску.

Таксама ён вельмі танны. Упакоўка расійскага флуаксеціну 20 мг №20 каштавала каля 2,78—2,79 рубля. Гэта стандартная доза, яна можа быць у тры разы вышэй, але нават у гэтым выпадку кошт лячэння на месяц складае менш за 9 рублёў. 

Наступствы знікнення флуаксеціну залежаць ад дыягназу і схемы лячэння. Частка пацыентаў можа перайсці на іншы антыдэпрэсант. Для часткі гэты пераход непажаданы: флуаксецін маглі прызначыць пасля няўдалых спроб лячэння іншымі прэпаратамі. Пры біпалярным расстройстве замена складанейшая, бо мяняць даводзіцца не адну таблетку, а ўсю схему. Пры буліміі поле для манеўру яшчэ ёсць.

Асобная рызыка — самастойнае чаканне. Калі ў чалавека скончыўся флуаксецін, а ён проста чакае з’яўлення прэпарата ў аптэках, стан можа пагоршыцца. 

Што рабіць пацыентам?

Калі запас флуаксеціну ёсць хоць бы на месяц, рэзкіх дзеянняў можа не спатрэбіцца: магчыма, пастаўка з’явіцца раней.

Калі прэпарата засталося мала або ён ужо скончыўся, важна не адкладваць, звязацца са сваім доктарам і абмеркаваць замену. Самастойна мяняць дазіроўку, дзяліць схему «як атрымаецца» або перарываць лячэнне без кансультацыі — дрэнная ідэя.

На будучыню пацыентам, якія пастаянна прымаюць флуаксецін, варта трымаць запас прыкладна на месяц. Гэта непрыемная парада, бо пацыенты не павінны страхаваць сябе.

Каментары2

  • Кен
    06.06.2026
    І як доўга трэба яго ўжывауь каб вылечыцца?.. калі вы пішаце “лечыць…”
    Ці ён проста здымае сымптомы на кароткі час і яго трэба глытаць усё жыцьцё?… то гэта не лячэньне…
  • Van der Graaf
    06.06.2026
    Кен,
    Там напісана ў інструкцыі.

Цяпер чытаюць

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі47

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Расійская армія страціць 650 тысяч чалавек забітымі да канца года — FT9

42% правільных адказаў. Навукоўцы праверылі, што перадавыя ШІ ведаюць пра Беларусь і што ім недаступна9

Наладжваецца бізнэс па афармленні расіянамі беларускіх ВНЖ на фіктыўных падставах. Усё дзеля куплі аўто на беларускіх нумарах11

Развітанне з Янам Памедорам Рэуцкім пройдзе ў Варшаве

Памёр вядомы хірург, былы галоўны анколаг Мінска

Улад Калячонак дэбютаваў за «Нью-Джэрсі» і адразу закінуў шайбу5

Трамп прапанаваў замену кіраўніку NVidia Хуангу2

Маштабны збой закрануў Outlook, Teams, Copilot і іншыя сэрвісы Microsoft5

Памятаеце, «Арэшнік» упаў на гаражы пад Кіевам? Украінцы расказалі, якая сістэма дазволіла адхіліць ракету ад ваеннай цэлі21

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі47

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць