Свет11

У Расіі аб'явілі замежнай агенткай праўнучку Хрушчова

Міністэрства юстыцыі Расіі 13 сакавіка ўключыла ў рэестр «замежных агентаў» прафесарку Ніну Хрушчову — праўнучку колішняга першага сакратара ЦК КПСС Мікіты Хрушчова. Яна жыве ў ЗША і працуе ў Новай школе ў Нью-Ёрку.

Ніна Хрушчова. Фота: Center for the Study of Europe Boston University / Flickr

Ніна Хрушчова нарадзілася ў 1963 годзе ў Маскве, скончыла філалагічны факультэт МДУ, а ў пачатку 1990‑х пераехала ў ЗША, дзе жыве дагэтуль. Яна неаднаразова крытыкавала ўлады Расіі, асуджала анексію Крыма і развязаную Расіяй вайну ва Украіне.

У інтэрв’ю Кацярыне Гардзеевай у лютым Хрушчова назвала перадачу Крыма Украінскай ССР у часы кіравання яе прадзеда «менеджарскім» рашэннем прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР і выказала меркаванне, што гэта было зроблена для «прывязкі» Украіны да Расіі.

Дэпутат Дзяржаўнай думы ад анексаванага Крыма Міхаіл Шарамет заявіў тады, што словы Хрушчовай прамоўленыя «ў духу здраднікаў Расіі».

Каментары1

  • Але
    13.03.2026
    Вось для гэтага і стваралася гэтая цэнтра 795.
    Чэкісты - маньякі, якія апантаныя помствай.

Цяпер чытаюць

Топ сучасных элітных жыллёвых комплексаў Мінска. Квадрат там каштуе да 11 000 даляраў3

Топ сучасных элітных жыллёвых комплексаў Мінска. Квадрат там каштуе да 11 000 даляраў

Усе навіны →
Усе навіны

«Таня мужна пераадолела ўсё і з усім справілася». Дырэктар EPAM падзякаваў усім, хто дапамог грашыма для змагання жонкі з ракам

Сіла беларусаў. За некалькі дзён людзі сабралі для трохгадовай Ксюшы 500 тысяч даляраў1

Расія ўзмацняе кампанію супраць Нарвы: у сетках заклікаюць узбройвацца і ствараць «народную рэспубліку»19

Беларусы назвалі песню, якая часта выклікае слёзы8

Літоўцы і палякі ламануліся запраўляцца ў Беларусь. Вось колькі на гэтым можна зэканоміць13

Пасол Ірана ў Маскве абверг інфармацыю пра знаходжанне Хаменеі ў Расіі

МЗС пра паветраныя шары з цыгарэтамі: Гэта трансгранічная злачыннасць 5

Захоп закладніка і катаванні: у Закапанэ будуць судзіць беларуса за выкраданне чалавека2

У Беларусі прадаюць унікальны 47‑гадовы BMW 5‑серыі — часоў Машэрава. Цана — $25 тысяч6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Топ сучасных элітных жыллёвых комплексаў Мінска. Квадрат там каштуе да 11 000 даляраў3

Топ сучасных элітных жыллёвых комплексаў Мінска. Квадрат там каштуе да 11 000 даляраў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць