Спікер літоўскага Сейма: Аднаўленне эканамічных адносін з Беларуссю магчымае толькі пасля спынення вайны
Спікер Сейма Літвы Юозас Олекас заявіў, што эканамічныя дачыненні Літвы з Беларуссю могуць быць адноўленыя толькі пасля таго, як ва Украіне будзе ўсталяваны мір. З ягоных слоў, для магчымай супрацы таксама неабходна спыненне кантрабанды (праз паветраныя шары), вызваленне затрыманых грузавікоў і вызваленне палітычных зняволеных у Беларусі, піша LRT.

У Літве зараз абмяркоўваецца рэжым еўрапейскіх санкцый супраць Беларусі, бо ў канцы лютага заканчваецца тэрмін дзеяння накладзеных раней. У сувязі з гэтым Юозас Олекас падкрэсліў неабходнасць адзінства сярод еўрапейскіх краін і адзначыў, што будзе зроблена яшчэ адна спроба падаўжэння санкцый.
Палітык лічыць, што толькі пасля спынення расійскай агрэсіі ва Украіне і ўсталявання міру там могуць з’явіцца магчымасці для новых эканамічных адносін з Беларуссю.
У канцы мінулага года некалькі разоў фіксаваліся выпадкі, калі з Беларусі праз паветраныя шары перавозілі кантрабанду, што парушала працу літоўскіх аэрапортаў. Такія інцыдэнты адбываліся і ў 2026 годзе. Акрамя таго, Мінск затрымаў некалькі тысяч літоўскіх транспартных сродкаў.
Спікер Сейма адзначыў, што для вырашэння гэтых праблем трэба выкарыстоўваць усе магчымыя каналы, у тым ліку санкцыі і іх узмацненне.
«З’явілася яшчэ адна мера — гэта наша ўзаемадзеянне з ЗША і дзейнасць амерыканскіх дыпламатаў з асобнымі прадстаўнікамі беларускага рэжыму, якая таксама прыносіць вынікі: і скарачэнне парушэнняў нашай паветранай мяжы, і вызваленне палітычных зняволеных, — заявіў Олекас. — І трэба захоўваць пэўнае адзінства з Еўропай».
Спікер Сейма Літвы дапусціў змяненне адносін з Беларуссю: адны толькі санкцыі даюць вынік, але не канчатковы
Ціханоўская напісала ліст прэм'еру Літвы, але адказу не атрымала
Літоўскі інтэлектуал: Беларусы любяць свабоду не толькі на словах, але і на справе
Кіраўнік МЗС Літвы: Абмеркаванне палітыкі ў дачыненні Мінска не азначае яе перагляду
Дзяржбяспека Літвы папярэдзіла аб правакацыях з боку беларускіх спецслужб
Каментары