Грамадства1111

Лукашэнка сказаў, што Хрэнін будзе ў маі здаваць нарматывы

Аляксандр Лукашэнка асабіста праверыў боегатоўнасць Узброеных сіл. Ён у рамках раптоўнай праверкі наведаў 227‑ы агульнавайсковы палігон у Барысаўскім раёне, дзе паабяцаў, што міністр абароны Віктар Хрэнін у маі-чэрвені будзе здаваць нарматывы.

«Мы цябе праверым, ужо не будзем тузаць у гэту марозную зіму, хоць такі намер быў, — сказаў Лукашэнка. — Але, можа быць, у маі, можа, у чэрвені — усе нарматывы ты адпрацуеш. І генералы Генштаба твайго таксама пабягуць. Вальфовіч [дзяржсакратар Рады бяспекі — НН] наперадзе, а ты следам. Ніхто там вас ачмурэўшы ганяць не будзе, але фізічная падрыхтоўка павінна быць нармальная і ў генералаў. Ну а што, я там кувыркаюся, бегаю — не бегаю, тапчуся на гэтым лёдзе, а вы не. Падрыхтоўка павінна быць ва ўсіх».

«Міністр на лыжах бегае», — улез у маналог Вальфовіч.

«І лыжы таксама праверым, — дадаў Лукашэнка. — А пра камбрыгаў і гаворкі няма».

Каментары11

  • lul
    13.02.2026
    Какой-то каламбур.
  • ::
    13.02.2026
    Спалоханы выгляд.
  • На лыжах у траўні
    13.02.2026
    Стаіць на пляцы ў лыжы абуты
    Ці лыжы не едуць, ці ён... не падрыхтаваны да здачы нарматыву

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр полацкі музыкант Руслан Кунцэвіч

Загінуў 42‑гадовы адміністратар лёзненскага пабліка Уладзімір Данюк

Блогерка назвала тры прычыны, чаму расіяне цяпер масава робяць ВНЖ у Беларусі29

Нікалас Мадура ў турме захапіўся рэлігіяй і філасофіяй2

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы15

Магілёў, Віцебск і Гомель удалося далучыць да БССР толькі таму, што Масква такім чынам хацела спакусіць Заходнюю Беларусь — апублікаваныя дакументы58

«А дзе будзеце мыцца?» У Мінску знайшлі незвычайную кватэру за 450 рублёў у месяц2

Украінскія беспілотнікі атакавалі Ленінградскую вобласць. Паведамляецца пра пажар на НПЗ у Кірышах

Трамп: Пасля завяршэння здзелкі Украіна будзе мець крыху іншую форму29

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць