Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп наведае Пекін у першы тыдзень красавіка для сустрэчы з кітайскім лідарам Сі Цзіньпінам, піша Politico са спасылкай на трох асоб, дасведчаных пра планы Трампа.

Трамп паабяцаў наведаць Кітай у красавіку пасля сустрэчы з Сі ў Паўднёвай Карэі мінулай восенню, аднак Белы дом пакуль не абвясціў дакладныя даты візіту.
Прадстаўнік Белага дома, які пажадаў застацца ананімным, каб падзяліцца дэталямі планавання, паведаміў, што даты паездкі яшчэ не зацверджаныя.
Politico дадае, што кітайская амбасада ў Вашынгтоне не адразу адказала на запыт аб каментары наконт дат.
Паводле звестак СМІ, чаканы візіт Трампа прадугледжвае працяг перамоў з кітайскім лідарам па ключавых тэмах, сярод якіх могуць быць пытанні Тайваня, гандлёвых бар’ераў і іншыя аспекты двухбаковых адносін. Трамп таксама анансаваў візіт кітайскага лідара Сі Цзіньпіна ў ЗША бліжэй да канца года.
Каментары