Ад рэдакцыі3939

Пяць плюсаў і пяць мінусаў Аляксандра Казуліна

Аляксандру Казуліну паведамілі, што з яго знятая крымінальная судзімасць. Гэта адкрывае перад ім магчымасць удзелу ў прэзідэнцкіх выбарах.

Былому кандыдату на пасаду прэзідэнта і палітвязню Аляксандру Казуліну паведамілі, што з яго знятая крымінальная судзімасць. Гэта адкрывае перад Казуліным магчымасць удзелу ў прэзідэнцкіх выбарах. Моцныя і слабыя бакі гэтага кандыдата.

1. Рашучасць

+ На мінулых прэзідэнцкіх выбарах Аляксандр Казулін прадэманстраваў свой моцны характар. Ён бескампрамісна крытыкаваў Лукашэнку і спрабаваў абвастрыць сітуацыю ў час акцый пратэсту. Годны Казулін з годнасцю перанёс суд і турэмнае зняволенне. З той кампаніі ён заслужыў сабе імідж тэрмінатара, марскога пехацінца. Нездарма ж з парашутам скакаў. Сапраўдны лось, а не казуля.

— Пасля вызвалення Казулін так і не знайшоў сваё месца ўнутры апазіцыі. Праз нейкі час актыўнасці палітык увогуле сышоў у цень. «Я думаю, што ён вельмі пакрыўджаны, і пакрыўджаны справядліва. Яму галаву адбівалі, у турму пасадзілі, а мы ўсё разбіралі, ці ён стаўленік Крамля, ці стаўленік Лукашэнкі. Казулін прайшоў праз калонію, мы не можам яго папракаць, бо ён прайшоў праз гэта сваім хрыбтом і галавой. Гэта ўнікальны чалавек, але ён не з жалеза», — зазначаў паэт, лідэр кампаніі «Гавары праўду» Уладзімір Някляеў.

2. Рэйтынг

+ У Казуліна нараўне з Аляксандрам Мілінкевічам найбольшы рэйтынг сярод апазіцыйных палітыкаў. А пазнавальнасць яшчэ большая. Гэта і заслуга мінулай кампаніі, і памяць пра Казуліна як рэктара БДУ. Казуліну не давядзецца заваёўваць электарат з нуля, пэўная падтрымка ў яго маецца.

— Тым не менш, адмоўны рэйтынг у Казуліна таксама маецца. Найперш тут будуць чутныя галасы, што чалавека проста адагналі ад кармушкі. Таму ён прагне рэваншу і сышоў у апазіцыю. У свой час Казулін неаднаразова заяўляў, што з’яўляецца чалавекам прэзідэнта.

3. Аўтарытэт

+ З турмы Казулін выйшаў бясспрэчным маральным аўтарытэтам. За гады зняволення і пасля смерці жонкі Казулін набыў вобраз пакутніка. Нават не схільны да кааліцый лідэр КХП‑БНФ Зянон Пазняк і той садзіўся за стол перамоваў з Казуліным перад самітам «Усходняга партнёрства». Дарэчы, калі Казулін толькі прыйшоў у апазіцыю, то не мог звязаць двух словаў на беларускай мове, а цяпер выдатна размаўляе на ёй.

— Тым не менш, некаторыя ўсё яшчэ помняць часы, калі Казулін быў рэктарам БДУ. Пры ім ва ўніверсітэце пачаліся першыя палітычна матываваныя выключэнні студэнтаў. Частка выкладчыкаў праз сваю актыўную грамадзянскую пазіцыю таксама была вымушаная шукаць новую працу. Пры Казуліну русіфікацыя ўніверсітэта таксама набірала максімальныя памеры.

4. Адміністратар

+ Аляксандр Казулін заслужыў сабе славу таленавітага і здольнага адміністратара. БДУ пры ім дасягнула найбольшага росквіту. Будаваліся новыя карпусы, інтэрнаты. Сам Казулін у той час быў прыроўнены да ўзроўню міністра. Казулін і тады не адмаўляў сабе ў эпатажы. Напрыклад, аднойчы 1 верасня рэктар з’явіўся да студэнтаў на верталёце.

— У апазіцыі менеджэрскія і адміністратарскія здольнасці Казуліна расцвісці не змаглі. Мыльнымі бурбалкамі аказаліся ягоныя ініцыятывы «Воля народу» і «Беларускі дом». У Сацыял‑дэмакратычнай партыі Казулін таксама надоўга не затрымаўся.

5. Падтрымка

+ Казулін не выклікае прынцыповага пярэчання ў большасці апазіцыйных кандыдатаў. Калі механізм абрання адзінага ўсё ж запрацуе, то палітык мае шанцы ўзначаліць калону. Тым больш, што Казулін мае непасрэднае дачыненне да Рады інтэлігенцыі, якая і хоча ўзначаліць працэдуру вылучэння адзінага.

— З мінулай прэзідэнцкай кампаніі нават самыя блізкія паплечнікі кандыдата Казуліна разбегліся ад яго, як толькі скончыліся грошы. На сёння ў значнай ступені прафесар — палітык‑адзіночка. Калі, вядома, за ім не стаіць трохі таямнічая кампанія «Гавары праўду».

Зміцер Панкавец

Аляксандр Казулін нарадзіўся 25 лістапада 1955 у Мінску. Прафесар, доктар навук, акадэмік Акадэміі адукацыі. Былы лідэр Беларускай сацыял‑дэмакратычнай партыі (Грамада). Удзельнічаў у прэзідэнцкіх выбарах 2006. Паводле незалежных сацыёлагаў, набраў 6% галасоў. Удзельнічаў у паслявыбарчых акцыях пратэсту. 25 сакавіка 2006 арыштаваны за арганізацыю вулічнага шэсця. Асуджаны на 5,5 года зняволення. Пакаранне адбываў у калоніі Віцьба (Віцебскі раён). Вызвалены ў жніўні 2008 пад ціскам Еўрасаюза і ЗША. У лютым 2008 у Казуліна памерла жонка Ірына. Ад іхняга шлюбу засталіся дзве дачкі — Вольга і Юлія.

Каментары39

Цяпер чытаюць

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве9

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве

Усе навіны →
Усе навіны

Вынеслі прысуд Паліне Зыль — блогерцы, якая стала нулявым пацыентам справы Гаюна, бо ў яе знайшлі тую самую спасылку ад Матолькі35

Махляры прыдумалі новую прынаду — Telegram, які нібыта працуе без інтэрнэту1

Краіны Персідскага заліва пачынаюць сумнявацца ў гарантыях ЗША7

У Варшаве беларусы святкуюць Дзень Волі ФОТЫ17

У Мінску на праспекце Дзяржынскага мужчына вельмі дзіўна сябе паводзіў: бегаў па праезнай частцы і спыняў машыны ВІДЭА

Дзісна, Тураў і Васілевічы — самыя маленькія гарады Беларусі. А хто яшчэ ў топе?5

«Хачу наведаць бабулю ў Беларусі». Як жывуць і адаптуюцца дзеці беларусаў-эмігрантаў у Еўропе4

«Ён не думаў, што будзе цалаваць мяне ў сраку». Трамп выказаўся пра адносіны з наследным прынцам Саудаўскай Аравіі13

«Свае — гэта слова, якое для мяне вызначае тэатр». Вялікая гутарка з акцёрам Міхасём Зуем пра сцэну, каманду і тэатр у эміграцыі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве9

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць