Вайна11

Пад Кіевам адкрылі помнік легендарнаму дрону «Баба Яга»

У парку горада Вішнёвае пад Кіевам пры ўдзеле прадстаўнікоў Галоўнага ўпраўлення разведкі Мінабароны Украіны адбылося адкрыццё помніка легендарнаму беспілотніку-бамбардзіроўшчыку «Баба Яга», піша РБК-Украіна.

Фота: РБК-Украіна

Скульптура прысвечана легендарнаму цяжкаму дрону-бамбардзіроўшчыку (БПЛА Heavy Shot), другая назва якога — прамая адсылка да таго, як украінскую зброю ўспрымае вораг, — «Баба Яга». Гэтыя дроны сталі сапраўдным жахам для расійскіх войскаў.

«Мы ўпэўнены: калі дрон захавае хоць адно жыццё абаронцы на перадавой, гэта значыць, што мы ўжо зрабілі нешта не дарэмна, і гэта ўжо будзе дасягненнем. Гэта не апошняя дапамога — мы будзем і далей дапамагаць Узброеным сілам і рабіць усё, што ад нас залежыць. І, вядома, каб вайна скончылася як мага хутчэй нашай перамогай», — сказаў гарадскі галава Ілля Дзікаў.

Ініцыяваў стварэнне незвычайнага помніка, які сімвалізуе тэхналагічную перавагу Украіны на фронце, валанцёр, мецэнат і блогер Ігар Амеляновіч.

«Насамрэч ворагі так называюць любы вялікі дрон такога памеру. Яны заўсёды крычалі: «Баба Яга ляціць», і заўсёды хаваліся ў сховішчы, бо гэта сапраўды наводзіла на іх жах. Яны спрабуюць паўтарыць гэтую тэхналогію, але ў іх не атрымліваецца», — кажа валанцёр 

БПЛА Heavy Shot здольны дастаўляць 30 кг «падарункаў» ворагу або неабходны правіянт сваім на адлегласць да 25 км. Ён створаны для рэальнай вайны, дзе пануюць РЭБ, абстрэлы і непагадзь.

Галоўныя перавагі — імгненная адаптацыя пад любы тып боепрыпасу або абсталявання: адзін дрон — дзясяткі сцэнарыяў выкарыстання. Таксама ён мае ўзмоцненую абарону электронікі і корпуса, што дазваляе вяртацца з місій нават пасля агнявога кантакту.

«Мы ўдзячныя — для нас гэта гонар, што менавіта гэты борт будзе стаяць тут, і людзі будуць яго бачыць. Менавіта дзякуючы такой тэхніцы нашы Сілы абароны могуць штодня змагацца з ворагам. Гэта прататып борта 2023 года, ужо непрацоўны, тут толькі корпус. На той час гэта быў адзін з найбуйнейшых бортаў у Сілах абароны, які нёс найбольшую вагу. Менавіта яго мы сёння вырашылі ўвекавечыць тут», — адзначае прадстаўніца вытворцы Heavy Shot Кацярына.

Каментары1

  • Хрыч
    27.12.2025
    Но Баба-Яга это же русско-фольклорный персонаж.Нет ли тут зрады а не перэмоги?

Цяпер чытаюць

Камандзір РДК Дзяніс Капусцін жывы. Яго смерць была інсцэніроўкай9

Камандзір РДК Дзяніс Капусцін жывы. Яго смерць была інсцэніроўкай

Усе навіны →
Усе навіны

У Гомелі пара зарэгістравала свой шлюб у касцюмах Дзеда Мароза і Снягуркі3

У цэнтры Мінска зноў выстраілася вялізная чарга. Па што гэтым разам?10

Мінабароны Расіі толькі праз два дні пасля заявы пра атаку дронаў на пуцінскую рэзідэнцыю нешта пра яе расказала1

У Фінскім заліве зноў пашкодзілі кабель, які звязвае Фінляндыю і Эстонію2

Што паглядзець у навагоднюю ноч? Альтэрнатыўная праграма перадач на YouTube11

Вось так выглядае пентхаўс за $1 000 000 каля плошчы Перамогі ў Мінску13

Сярод «экстрэмістаў», якіх Лукашэнка памілаваў пад Новы год, ёсць і хатнія хімікі1

Вялікае рабаванне банка ў Германіі. Як злачынцы скарысталі Каляды і абчысцілі амаль усе ячэйкі3

Выйшаў з начнога клуба і знік. У Мінску пятыя суткі шукаюць хлопца3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Камандзір РДК Дзяніс Капусцін жывы. Яго смерць была інсцэніроўкай9

Камандзір РДК Дзяніс Капусцін жывы. Яго смерць была інсцэніроўкай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць