Грамадства88

Беларус прыехаў на мяжу з Польшчай, выйшаў падыхаць, а аўтобус з рэчамі знік з чаргі. Што было далей

Мужчына стаў ахвярай схемы перавозчыкаў, якія прывозяць на мяжу людзей і з’язджаюць, калі ўсе яны перасаджваюцца ў аўтобусы ў пачатку чаргі, піша BGmedia. 

У адным з прымежных чатаў беларус падзяліўся непрыемнай гісторыяй. Ён прыехаў на аўтобусе на мяжу Польшчы з Беларуссю і стаў у чаргу ў пункце пропуску «Тарэспаль». Мужчына выйшаў падыхаць, а калі вярнуўся, аўтобуса ўжо не было. Унутры засталіся рэчы і дакументы. 

Першае паведамленне беларус напісаў у прымежным чаце днём 21 снежня, дадаўшы фота аўтобуса.

«Добры вечар. Можа, хтосьці ведае гэтага перавозчыка? З’ехаў аўтобус з калейкі, з рэчамі і дакументамі ў бок Варшавы».

Аўтобус, які з'ехаў з рэчамі беларуса з чаргі. Фота з памежнага чата

На наступны дзень мужчына працягнуў: «Добры вечар. Учора пісаў пра аўтобус, які з’ехаў, рэчы і дакументы знайшліся. Зараз шукаю чалавека».

Рэчы і дакументы ўдалося забраць толькі праз два дні, 23 снежня: «Добры дзень усім. Учора, дзякуй богу, забраў рэчы і дакументы. Вадзіла, як заўсёды, ні пры чым. Усё скінуў на фірму, маўляў, быў сляпы, што рэчаў не заўважыў».

Некаторыя карыстальнікі чата не разумелі, як аўтобус мог з’ехаць з чаргі.

Ім патлумачылі: «Мужык выйшаў пажаваць у кавярню, а яго аўтобус з’ехаў з чаргі назад у Варшаву з усім яго багажом. Вадзіла прывёз, выгрузіў усіх і паехаў назад, калі зразумеў, што ўсе яго пасажыры злінялі наперад на падсадку. Гэта проста барыга, які тыпу з тураўтобусам на ажыятажы падзарабіць прыехаў. Калі іх прыбраць — будзе менш чэргаў».

Такая праблема была некалькі дзён таму, калі перад пунктам пропуску «Тарэспаль» у чарзе сабраліся дзясяткі аўтобусаў. Беларусы прыязджалі на мяжу і перасаджваліся ў тыя аўтобусы, што стаялі бліжэй да шлагбаума. Дакладна такая ж схема працуе, калі ёсць чэргі перад пунктам пропуску «Брэст».

Беларусы расказалі ў чаце, як працавала гэтая схема і як на ёй зараблялі кіроўцы: «Мы так ехалі: замест нас з раніцы ў чарзе стаяў іншы аўтобус. Мы прыехалі і сталі замест яго, а ён развярнуўся і паехаў назад дадому».

«Яны займаюць чаргу, ставяць бус на 20 чалавек, а перад мяжой мяняюць яго на аўтобус на 50+ месцаў. У выніку тыя людзі, якія прыехалі пазней, апынаюцца ў глыбокай дупе. Плюс перасадка каштуе 50 еўра, вось і лічыце. Але бог з ім, хочаце — плаціце… Але што рабіць мамам з маленькімі дзецьмі? Людзі, пакуль мы не пачнём думаць адно пра аднаго, быць салідарнымі, мы ўсе будзем у брудзе».

Каментары8

  • Влад
    25.12.2025
    Ну а как вы хотели? Жить в крайней ате и чтобы всё само-собой происходило?
  • 6
    25.12.2025
    Вы сами плодиие таких барыг, когда в одном месте свербит и срочна нада дамой за любыя грошы у Беларусь скачите с одного автобуса в другой, бо саскучыуся па мамке и яе пиражкам. Водилу не оправдываю, сволочь еще та.
  • тупы
    25.12.2025
    Не магу зразумець феномена з аштобусамі і наяўнасцю чатаў.

Цяпер чытаюць

Астранаўты з «Арыёна» прыслалі ФОТА Зямлі9

Астранаўты з «Арыёна» прыслалі ФОТА Зямлі

Усе навіны →
Усе навіны

Тры прасцюсенькія перамены ў звычках могуць падоўжыць жыццё4

Рэдкі чарнавік песні Боба Дылана знайшлі ў кнізе, што прадавалася ў кнігарні

Усё менш і менш: колькі і якія візы выдае беларусам Германія3

Лукашэнка выцягнуў Умку нават на хакейную пляцоўку ВІДЭА10

Трамп звольніў генеральнага пракурора. Гэта можа быць звязана са справай Эпштэйна3

Начальнік са Следчага камітэта ехаў п'яным, груба парушаў ПДР, біўся з даішнікамі і ўцякаў ад іх. Атрымаў «хімію»5

Што вядома пра беларускага ГРУшніка, які працуе на латвійскім кірунку?11

У Іўеўскім раёне ўначы згарэла аграсядзіба. Недакурак кінуў сам гаспадар

«Мы хацелі стварыць вайб «Хлопчык, гарэлачкі мне прынясі!» У Мінску пачала працаваць «Жаночая піўная» — афіцыянты там адны мужчыны26

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Астранаўты з «Арыёна» прыслалі ФОТА Зямлі9

Астранаўты з «Арыёна» прыслалі ФОТА Зямлі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць