Культура44

Уначы адбылася атака на сайт інтэрнэт-бібліятэкі «Камунікат». Хакеры выдалілі некалькі тысяч публікацый

«Усю ноч мы змагаліся з хакерскай атакай на сайт Kamunikat.org», — напісаў у фэйсбуку заснавальнік найбуйнейшай беларускай інтэрнэт-бібліятэкі Яраслаў Іванюк.

«Зламыснік здолеў атрымаць доступ да сэрвісу з узроўню адміністратара і паслядоўна выдаляў публікацыі і навіны. Каля 2:30 удалося заблакаваць ягоныя дэструктыўныя дзеянні. На жаль, яму ўдалося выдаліць некалькі тысяч публікацый і навінаў.

Аднак шкоду амаль цалкам удалося ліквідаваць: публікацыі былі адноўленыя, а навіны — вернутыя да пачатку кастрычніка. Зараз працягваюцца працы па аднаўленні стану сэрвісу на ўчорашні вечар. Спадзяёмся, што ўсё атрымаецца цалкам аднавіць», — напісаў Яраслаў.

Ён дадаў, што пакуль не вядома, хто стаяў за гэтай атакай.

Беластачанін Яраслаў Іванюк заснаваў інтэрнэт-бібліятэку «Камунікат» 25 гадоў таму. Гэта найбуйнейшая беларуская інтэрнэт-бібліятэка анлайн. Там змешчаныя дзясяткі тысяч беларускіх кніг, газет, часопісаў, публікацый, навін.

Пасля 2020 года Яраслаў Іванюк заснаваў выдавецтва «Камунікат», якое друкуе папяровыя кнігі, а сам пастаянна ездзіць з кнігамі па беларускіх кніжных выставах і фестывалях.

Каментары4

  • Gorliwy Litwin
    25.12.2025
    Спачуваю. Вядома, канешне, хто стаіць за гэтай атакай - якая кантора, якога бурэння. Яшчэ раз віншую з 25-годдзем і зычу не здавацца!
  • о дзякуй
    25.12.2025
    зараз хоць даведалася што такая існуе
    вельмі каштоўная рэч, трэба павывучаць
  • Кажым Ратуевіч
    25.12.2025
    Чытайма сваё!
    P.S. Стварайма годныя праекты ды яднаймася пад эгідай Рады БНР – прадстаўніцтва ў выгнанні сумленнага беларуса са стогадовым мандатам!

Цяпер чытаюць

«Больш за 10 чалавек выехалі ў Еўропу — і гэта толькі з майго аддзялення». Рэаніматолаг з райцэнтра шчыра апісаў будні беларускай медыцыны4

«Больш за 10 чалавек выехалі ў Еўропу — і гэта толькі з майго аддзялення». Рэаніматолаг з райцэнтра шчыра апісаў будні беларускай медыцыны

Усе навіны →
Усе навіны

Супрацоўніка «Беларуснафты» з Рэчыцы адправілі за краты за «садзейнічанне экстрэмізму»7

Мост на «Ждановічах» ужо асфальтуюць. Што адбываецца на будоўлі?1

Расіяне сапраўды сталі часцей купляць нерухомасць у Беларусі? Вось што расказваюць рыэлтары24

Ціманоўская распавяла, што ейны бацька пад хатнім арыштам4

Вучоныя назвалі ўзрост, пасля якога мозг пачынае старэць значна хутчэй2

U2 адзначылі 50‑гадовы юбілей у дублінскай школе, у якой выраслі

Затрыманага ў Грузіі беларуса выслалі ў Арменію, дзе яго таксама затрымалі2

Чаму ў Японіі няма сметніц, але на вуліцах усё роўна чыста13

Па студэнцкіх інтэрнатах у Мінску правялі раптоўны рэйд з аўчаркай7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Больш за 10 чалавек выехалі ў Еўропу — і гэта толькі з майго аддзялення». Рэаніматолаг з райцэнтра шчыра апісаў будні беларускай медыцыны4

«Больш за 10 чалавек выехалі ў Еўропу — і гэта толькі з майго аддзялення». Рэаніматолаг з райцэнтра шчыра апісаў будні беларускай медыцыны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць