Грамадства11

Калядную службу ў каталіцкай парафіі Брэсцкай вобласці правёў святар з Індыі

Ён вывучае беларускую мову, каб праводзіць набажэнствы на ёй.

Калядную службу ў каталіцкай парафіі Брэсцкай вобласці праводзіць святар з Індыі. Ён служыць у адной з каталіцкіх парафій вобласці. Такая інфармацыя прагучала ў эфіры тэлеканала «Беларусь 4. Брэст», піша БелТА.

Харальд Джуд Менезес нарадзіўся ў Цэнтральнай Індыі ў каталіцкай сям’і. З дзяцінства ён марыў стаць святаром. Пасля навучання яго накіравалі на служэнне ў Расію. «Я шмат чуў добрага пра Беларусь. Калі з’явілася магчымасць прыехаць сюды, з задавальненнем ёю скарыстаўся», — падзяліўся настаяцель касцёла Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў аграгарадку Дарава Ляхавіцкага раёна.

Ён таксама з’яўляецца вікарыем касцёла Фацімскай Божай Маці ў Баранавічах.

Родныя і сябры са здзіўленнем, але пазітыўна ўспрынялі навіну пра яго пераезд у Беларусь.

«Яны хутка паглядзелі ў інтэрнэце, дзе знаходзіцца Беларусь. Старэйшы брат працуе ў фінансавай сферы — ён адразу спытаў пра валюту. Хтосьці іншы цікавіўся ежай, тым, які тут народ жыве. Успрынялі пазітыўна. Яшчэ не ўсе ведаюць (не ўсім аднакурснікам, сябрам расказаў), што цяпер знаходжуся ў Беларусі», — дадаў святар.

Паводле яго слоў, беларусы прынялі яго добразычліва. «Добрая, сяброўская атмасфера і ў парафіі, і ў розных установах. Атрымаў даведкі для працы — усюды ўсмешлівыя твары. Мне сустракаюцца людзі, якія вельмі дружалюбныя і адкрытыя. Гэта адна з прычын, чаму для мяне пачалося свята: я прыехаў у Беларусь — і пачалося свята», — сказаў настаяцель касцёла.

Ён вывучае беларускую мову, каб праводзіць набажэнствы на ёй.

Каментары1

  • САЛІДАРНАСЦЬ!
    25.12.2025
    Дарагія беларусы, дарагая рэдакцыя НН! Сёння, у свята Божага Нараджэння, просім Вас падтрымаць ініцыятыву #BYSOL – "Падорым Калядны цуд дзецям палітвязняў!" Засталося сабраць падарункі для 132 дзетак нашых палітвязняў!Зачынім збор на калядныя падарункі сёння!!! Жыве Беларусь!!!

Цяпер чытаюць

«Цяпер мне чужая сама канцэпцыя ўжыць нешта, чаго ты не ведаеш». Вялікая гутарка з Іванам Шылам пра бізнэс, зараблянне з дапамогай ШІ, жанчын і ботакс15

«Цяпер мне чужая сама канцэпцыя ўжыць нешта, чаго ты не ведаеш». Вялікая гутарка з Іванам Шылам пра бізнэс, зараблянне з дапамогай ШІ, жанчын і ботакс

Усе навіны →
Усе навіны

Сем партый і ніводнага незалежнага кандыдата. Казахстан выбірае Курултай5

Пад Санкт-Пецярбургам гарыць велізарная прамысловая зона5

Склад Ozon у Арэнбургскай вобласці зазнаў атаку дронаў

Выйшла грунтоўная «Кніга некралогаў» беларускай эміграцыі. Што ў ёй?2

У Валожынскім раёне зруйнуюць усе пабудовы сядзібы XIX стагоддзя — яшчэ і 14 тысяч патрацяць на знос14

Пуцін: Украіна сама выпусціла джына з бутэлькі. Атрымайце адказ15

Кітай створыць «Вялікую зялёную сцяну» з грыбоў. І іншую — з бамбуку1

Выйшаў на свабоду былы аператар «Белсата» Яўген Глушкоў

Пры ўездзе ў вёску Новая Мыш падарожнікаў вітае… мыш ФОТАФАКТ8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Цяпер мне чужая сама канцэпцыя ўжыць нешта, чаго ты не ведаеш». Вялікая гутарка з Іванам Шылам пра бізнэс, зараблянне з дапамогай ШІ, жанчын і ботакс15

«Цяпер мне чужая сама канцэпцыя ўжыць нешта, чаго ты не ведаеш». Вялікая гутарка з Іванам Шылам пра бізнэс, зараблянне з дапамогай ШІ, жанчын і ботакс

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць