У прэстыжным ліцэі Варшавы зацкавалі ўкраінку. Міністр замежных спраў Украіны заклікае паказальна караць за ксенафобію
У Польшчы расследуюць цкаванне 15‑гадовай украінкі Дар'і Гладыр. Гэта дачка экс-гульца зборнай Украіны па валейболе Юрыя Гладыра.

Дзяўчыну шмат разоў абражалі ў прэстыжным варшаўскім ліцэі TE Vizja, дзе яна цяпер вучыцца, піша onet.pl. Іншыя вучні ёй дасылалі абразлівыя і пахабныя галасавыя паведамленні. «15 людзей цябе ненавідзяць», «Прэч, ё**ная ўкраінка» — пісалі ёй. Па словах сям'і, падлеткі стварылі закрытую групу ў сацсетках, каб цкаваць Дар'ю.
Дзяўчыну ў выніку забралі са школы, баючыся за яе псіхалагічны стан. Пасля публікацый у польскіх медыя справай зацікавілася варшаўская паліцыя. А кіраўніцтва ліцэя нечакана выключыла Дар'ю са школы.
На сітуацыю звярнуў увагу міністр замежных спраў Украіны Андрэй Сібіга. Ён заклікаў Польшчу да пакарання тых, хто выказвае ксенафобскае стаўленне да ўкраінцаў.
«Прыкра, што даводзіцца зноў і зноў вяртацца да выпадкаў ганебнага стаўлення да ўкраінцаў у Польшчы. Але такое стаўленне, як да Дар’і, катэгарычна недапушчальнае,
— напісаў Сібіга ў фэйсбуку. —
Я падымаў гэтае пытанне на перамовах з маім польскім калегам [міністрам замежных спраў Польшчы] Радаславам Сікорскім пазаўчора ў Польшчы падчас візіту прэзідэнта Украіны. Атрымаў запэўніванні ў тым, што польскі бок рэагуе і будзе рэагаваць належным чынам».
«У нашых агульных інтарэсах — прадухіляць і рэагаваць на такую варожасць. Настойваю як міністр замежных спраў Украіны на справядлівым пакаранні тых, хто дазваляе сабе ксенафобскія выпадкі ў дачыненні да ўкраінцаў як у Польшчы, так і ў іншых краінах. Украінскі народ дакладна не заслужыў такога стаўлення.
Лічу, што некалькі паказальных кейсаў адказнасці за такія дзеянні здольныя паказаць усім астатнім, што падобныя паводзіны не могуць і ніколі не будуць нормай у цывілізаваным еўрапейскім грамадстве.
Усёй консульскай вертыкалі даручана асабліва ўважліва адсочваць усе такія выпадкі і рэагаваць аператыўна і прынцыпова, абараняючы правы нашых людзей. Мы гэтага цярпець не будзем», — дадаў Сібіга.
Каментары
https://2025.licea.perspektywy.pl/rankingi/ranking-liceow-warszawskich
[Зрэдагавана]