Грамадства55

Канфіскацыя маёмасці ў сваякоў, паліграф і раздача кантрольных хабараў — у пракуратуры тры новыя ідэі для барацьбы з карупцыяй

Каго зловяць на кантрольным хабары, не пасадзяць, але назаўсёды выганяць з дзяржаўнай службы.

Генеральная пракуратура прапануе змены ў заканадаўства, каб змагацца з карупцыяй больш эфектыўна. Гэтыя ідэі абмяркоўвалі на чарговай рэспубліканскай каардынацыйнай нарадзе аб барацьбе са злачыннасцю і карупцыяй.

Яны сфармуляваныя ў артыкуле «Актуальныя праблемы супрацьдзеяння карупцыі і некаторыя прапановы для іх рашэння» пад аўтарствам старшага пракурора ўпраўлення Генеральнай пракуратуры Андрэя Фядорычава, апублікаваным у свежым нумары часопіса «Законнасць і правапарадак» (№4, 2025).

Першая задума — прадугледзіць канфіскацыю маёмасці, законнасць паходжання якой не пацверджаная, не толькі ва ўсіх катэгорый службовых асобаў, але ў іх сваякоў.

У якасці прыкладу падаецца гісторыя намесніка гендырэктара акцыянернага таварыства (незразумела, дзяржаўнага ці прыватнага). За кошт хабараў ён атрымаў злачынны даход мінімум на 936 тысяч рублёў. Аднак у яго знайшлі маёмасць на 1,4 мільёна рублёў і двухузроўневую кватэру ў Мінску. Пракуратура спадзявалася канфіскаваць гэту маёмасць — бо незразумела, адкуль у яго магло быць столькі ўсяго. Але нічога не атрымалася.

Па-першае, сваякі арыштаванага добраахвотна заплацілі суму злачыннага даходу. Адкуль узялі такія гіганцкія грошы — невядома. Па-другое, намеснік гендырэктара фармальна не займаў «адказную пасаду», таму некаторыя артыкулы закона «Аб барацьбе з карупцыяй» на яго не распаўсюджваліся.

Наступная ідэя — правяраць на паліграфе кандыдатаў на кіроўныя пасады.

«Выкарыстанне паліграфа шырока распаўсюдзілася і паказала сваю эфектыўнасць пры падборы кадраў у сілавых структурах, недзяржаўных арганізацыях і банкаўскай сферы, — гаворыцца ў артыкуле. — Таму прапанавана прапрацаваць пытанне псіхалагічнага даследавання асобы кандыдатаў перад прызначэннем на кіроўныя пасады ў дзяржаўным сектары эканомікі».

Трэцяя задума — прапаноўваць чыноўнікам кантрольныя хабары.

Гэта называецца прыгожа — выкарыстанне папераджальна-прафілактычнага метаду. З санкцыі пракурора чыноўнікаў будуць правяраць — прапаноўваць хабары. Не ўсім, а тым, у дачыненні да якіх маюцца звесткі аб датычнасці да карупцыі.

Аўтар артыкула запэўнівае, што гэта не тое самае, што правакацыя на атрыманне хабару. Маўляў, калі чыноўнік павядзецца, то яго проста назаўсёды выганяць з дзяржаўнай службы, затое не пасадзяць.

Ідэі абмяркоўвалі яшчэ ў той час, калі генеральным пракурорам быў Андрэй Швед. Невядома, ці будзе яго наступнік такім жа прыхільнікам узмацнення жорсткасці заканадаўства.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары5

  • Дежавю...
    21.12.2025
    В 90-е годы нарисовался хитрозачесанный персонаж. Голосуйте, говорит, за меня, я эту коррупцию вмиг под корень... И что теперь? "Контрольная взятка"? Но сажать не будем, только с работы выгоним... На каких идиотов это рассчитано?
  • .
    21.12.2025
    Лёгкая вера ў паліграф - маркер слабага крытычнага мышлення.

    Звонку цяжка зразумець, што там адбываецца ўнутры сістэмы, а вось такія рэчы паказваюць.
    Наіўная ўпартая самаўпэўненасць. Наглуха. Фармальна гэта пункт "Гара Тупасці" на крывой Данінга-Кругера.
  • Надо 25-м кадром пускать:
    21.12.2025
    Воровать плохо!
    Может они просто не знают?

Цяпер чытаюць

Іна Кулей: Мілінкевіч перамог смерць, але шлях да поўнага адужання няблізкі4

Іна Кулей: Мілінкевіч перамог смерць, але шлях да поўнага адужання няблізкі

Усе навіны →
Усе навіны

У Расіі пачалі прадаваць беларускія планшэты, падазрона падобныя да кітайскіх2

Найгоршая ў Еўропе. Беларусь сярод аўтсайдараў у сусветным рэйтынгу ШІ11

У Мінску чалавек памёр на аўтобусным прыпынку1

Хто тая Аліна, з якой Лукашэнка танцаваў гэтым разам на навагоднім балі27

Марыя Калеснікава запісала калядны зварот на пяці мовах ВІДЭА30

Сям'я Ціханоўскіх павіншавала беларусаў з Калядамі ФОТА9

Развітанне з Мікітам Мелказёравым пройдзе 30 снежня ў Варшаве2

У Вялікім Егіпецкім музеі на вачах наведвальнікаў збіраюць карабель фараона Хеопса

Цапкала адказаў Коўлу. І зрабіў выгляд, што яго не злавілі на хлусні17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Іна Кулей: Мілінкевіч перамог смерць, але шлях да поўнага адужання няблізкі4

Іна Кулей: Мілінкевіч перамог смерць, але шлях да поўнага адужання няблізкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць