Грамадства33

Самалёты з Масквы ў Мінск адмененыя з-за дронаў

9 снежня з-за налёту дронаў увялі часовыя абмежаванні на выкарыстанне паветранай прасторы каля маскоўскага аэрапорта «Шарамеццева». У сувязі з гэтым адмененыя і рэйсы авіякампаніі «Аэрафлот» у Мінск і з Мінска.

Аэрапорт «Шарамеццева». Фота ілюстрацыйнае

Скасаваны рэйс з Масквы ў Мінск, прызначаны на 18:35, а таксама рэйс з Мінска ў Маскву на 20:10. Адпаведныя рэйсы на 22:15 і 22:40 пакуль застаюцца ў раскладзе.

«Аэрапорт працягвае абслугоўванне рэйсаў расійскіх і замежных авіякампаній на вылет і прылёт па ўзгадненні з адпаведнымі органамі. Маюцца карэкціроўкі ў раскладзе палётаў. 14 рэйсаў пайшлі на запасныя аэрадромы, 16 рэйсаў адменена. У сувязі з уведзенымі абмежаваннямі ў мэтах бяспекі палётаў авіякампаніі карэктуюць расклад палётаў. Час абслугоўвання пасажыраў павялічаны. Пасажырам трэба быць гатовымі да больш працяглага чакання пры абслугоўванні рэйсаў на вылет і прылёт у сувязі з мерапрыемствамі, якія праводзяцца ў мэтах гарантавання бяспекі», — гаворыцца ў паведамленні прэс-службы аэрапорта «Шарамеццева».

Мэр Масквы Сяргей Сабянін паведаміў, што расійскія сілы СПА збілі тры ўкраінскія дроны, якія ляцелі на Маскву.

Каментары3

  • Крутое піке
    09.12.2025
    Знаемы летчык казаў што дроны не замінаюць палетам самалетаў.
  • Усё так
    09.12.2025
    Я патэлефанаваў, на іншы выпадак, мала лі што, свайму харошаму знаёмаму, 30 гадоў адпрацаваў у авіяцыі. Ён падтвердзіў, што дроны не замінаюць, там высата іншая. Самалёт ляціць 10 кіламетраў, дрон ляціць вельмі нізка, яны не перасякаюцца. Таму дроны не перашкаджаюць самалётам, няхай у менску супакояцца на гэты конт.
  • Санкцыі "працуюць"
    09.12.2025
    Еўропа наклала санкцыі на Белавія, то бок фактычна на ўсіх беларусаў, цяпер беларусы вымушаныя лятаць перасадачнымі рэйсамі праз Расею, падвяргаючы сваё жыццё небяспецы.

У мінскім метро праходзяць выпрабаванні новыя цягнікі ФОТЫ3

У мінскім метро праходзяць выпрабаванні новыя цягнікі ФОТЫ

Усе навіны →
Усе навіны

Ці можна забраць рогі, якія знайшлі ў лесе? Можна, але леснікі просяць гэтага не рабіць — вось чаму22

Міністр унутраных спраў Літвы абураны перавозчыкамі: Пасля паездкі ў Беларусь яны вяртаюцца з прамытымі мазгамі31

Дзе ў Мінску будуць працаваць елачныя базары — спіс адрасоў

«Дажыліся. У Беларусі забараняюць выступаць на беларускай»14

Трамп пра дапамогу ўкраінцам: Я ім нічога не даю, а краіны НАТА купляюць узбраенне ЗША за поўную цану10

Paramount, узначалены блізкім да Трампа мільярдэрам, уступіў у барацьбу з Netflix за Warner Bros

6 спосабаў насіць штучнае футра стылёва

М’янма выйшла ў сусветныя лідары па вытворчасці метамфетаміну і опіуму5

Кіроўцу, які гуляў у анлайн-казіно за рулём маршруткі, знайшлі і пакаралі8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У мінскім метро праходзяць выпрабаванні новыя цягнікі ФОТЫ3

У мінскім метро праходзяць выпрабаванні новыя цягнікі ФОТЫ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць