Культура

Адкрытая перадзамова на дзіцячую навінку пра Каляды

Выдавецтва Gutenberg Publisher анансавала выхад новай кнігі для дзяцей ад пісьменніцы Наталкі Харытанюк і мастачкі Волі Кузьміч. 

Гэтым разам гісторыя з назвай «Каляды 1992» пачынаецца з таго, як чацвёра беларускіх дзетак знойдуць на гарышчы фотаздымкі калядоўшчыкаў, піша bellit.info.

Героі новай кнігі вядомыя чытачам з «Казак Старога Адамкова», папярэдняй працы творчага дуэта. «Новая гісторыя нібы вяртае нас да ўлюбёных герояў, але ўсе заўважна пасталелі: і дзеткі, і аўтарка, і чытачы. Выйшаў настраёвы аўтафікшн для дзяцей і дарослых, пра цуд і пра забаву, якая і сама робіць свет лепшым», — расказваюць пра кнігу ў выдавецтве.

Ужо цяпер кнігу можна папярэдне замовіць на сайце Gutenbergpublisher.eu. Навінка можа стаць добрым падарункам на Каляды для дзяцей ад 6 гадоў і дзяцей 80-х.

А 14 снежня а 14:30 падчас святкавання Калядаў у Музеі Падгужа ў Кракаве адбудзецца прэзентацыя «Калядаў 1992» і ўсіх новых кніг выдавецтва Gutenberg.

Каментары

Цяпер чытаюць

Бабарыка: Не могуць здымацца санкцыі з прадпрыемстваў і людзей, задзейнічаных у вайне. Выпусціце палітвязняў цаной забойства ўкраінцаў?13

Бабарыка: Не могуць здымацца санкцыі з прадпрыемстваў і людзей, задзейнічаных у вайне. Выпусціце палітвязняў цаной забойства ўкраінцаў?

Усе навіны →
Усе навіны

25 сакавіка ў Кіеве пройдзе беларуска-ўкраінскі форум2

Латушка: Мельнікава тэлефанавала мне ноччу і плакала36

18‑гадовы беларускі галкіпер у Канадзе ўчыніў бойку з візаві суперніка3

У Латвіі наракаюць, што Мінск захапіў іх радыёчастату — цяпер там круцяць прапаганду24

Суд пастанавіў вярнуць маці дзяцей, якія былі вывезеныя бацькам у Луганск

У Мінскім заапарку прачнулася пара мядзведзяў і вядуць актыўнае жыццё

Што азначае з’яўленне выхадцаў з Беларусі ў расійскім спецпадраздзяленні для асабліва важных аперацый і тайных забойстваў?21

Мужчына прачнуўся з сіняй скурай і тэрмінова паляцеў у бальніцу10

Мінскія тралейбусы павінны перастаць біцца токам1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бабарыка: Не могуць здымацца санкцыі з прадпрыемстваў і людзей, задзейнічаных у вайне. Выпусціце палітвязняў цаной забойства ўкраінцаў?13

Бабарыка: Не могуць здымацца санкцыі з прадпрыемстваў і людзей, задзейнічаных у вайне. Выпусціце палітвязняў цаной забойства ўкраінцаў?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць