Пацярпелых няма.

Фота тут і далей: ДАІ Мінска
Раніцай у Мінску здарылася аварыя на праспекце Дзяржынскага.
Па папярэдняй інфармацыі, каля 09:00 42‑гадовы кіроўца аўтамабіля Chevrolet, калі ехаў паблізу будынка №43а па вуліцы Гурскага, не вытрымаў бяспечную дыстанцыю і сутыкнуўся з аўтамабілем BYD, які рухаўся ў спадарожным кірунку. Ад удару той адкінула на Hyundai. Пасля Chevrolet наехаў на раздзяляльную агароджу.

У выніку ДТЗ ніхто не пацярпеў, аўто атрымалі механічныя пашкоджанні.
Каментары