Свет55

На базу, дзе стаіць самалёт Трампа, даставілі падазроны пакет з белым парашком. Некалькі чалавек захварэлі

Што за рэчыва было ў пакеце, невядома.

База Эндруса. Фота: U.S. Navy

Некалькі чалавек захварэлі пасля таго, як адкрылі падазроны пакет, дастаўлены на базу ЗША, дзе знаходзіцца самалёт Трампа.

Падазроны пакет даставілі на ваенную базу Эндрус у Мэрылэндзе ў чацвер, паведамляе CNN. У пакеце быў невядомы белы парашок, паведамілі дзве крыніцы, знаёмыя з ходам расследавання.

Некалькі чалавек, якія адкрывалі пакет, цяпер у шпіталі.

Людзей з будынка на базе эвакуіравалі пасля таго, як быў адкрыты падазроны пакет. Вакол тэрыторыі усталявалі кардон.

Ступень цяжкасці захворвання людзей, якія знаходзіліся побач з пакетам у момант яго адкрыцця, пакуль невядомая.

База Эндрус — гэта ваенная база, праз якую высокапастаўленыя асобы, такія як прэзідэнт, віцэ-прэзідэнт і сакратары кабінета, рэгулярна перамяшчаюцца па службовых справах. Прэзідэнт Дональд Трамп быў на базе Эндрус у сераду.

Каментары5

  • Ха
    07.11.2025
    То быў падарунак з навічком ад комрада Пуціна.
  • Ж
    07.11.2025
    Напусьцілі да сябе "спячых агентаў", як, напрыклад, выпускнікоў акадэміі кіраваньня, розных гадоў, пад выглядам шараговых эмігрантаў, цяпер ня плачце. Хоць бы фільтрацыю якую ўчынілі, біяграфічныя зьвесткі сабралі-праверылі, нічога ня робяць.
  • Дыкпик
    07.11.2025
    либо наркобароны, либо русские, либо исламисты. четвертого не дано

Цяпер чытаюць

Ганна Бонд у захапленні ад канцэрта Лепса. Але пакрыўдзілася на абурэнне сваіх падпісчыкаў22

Ганна Бонд у захапленні ад канцэрта Лепса. Але пакрыўдзілася на абурэнне сваіх падпісчыкаў

Усе навіны →
Усе навіны

Былую настаўніцу з Магілёва, якая перайшла ў SMM, асудзілі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»2

Зяленскі: У Пакроўску 314 расійскіх вайскоўцаў. Украінскія СМІ: Гэта шмат, Пакроўск сыплецца

Лукашэнка даў указанні адносна дзеянняў на мяжы з Літвой. Якія — пакуль няясна7

Тызенгаўзы супраць Радзівілаў: даходзіла да прамысловага шпіянажу

Какава пры сядзячай працы ратуе лепш за фітнэс? Нечаканыя вынікі даследавання4

Памёр Вячаслаў Рагойша2

Старшыня парламента Чэхіі выклаў відэа, як дапамагае здымаць украінскі сцяг з будынка6

Служба бяспекі Лукашэнкі не пускала простых мазырчукоў на мост цераз Прыпяць, пакуль той яго адкрываў11

У Судане паўстанцы збілі самалёт з беларускім вайсковым лётчыкам. Вось што пра яго вядома13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ганна Бонд у захапленні ад канцэрта Лепса. Але пакрыўдзілася на абурэнне сваіх падпісчыкаў22

Ганна Бонд у захапленні ад канцэрта Лепса. Але пакрыўдзілася на абурэнне сваіх падпісчыкаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць