Здарэнні11

У Мінску сувора пакаралі мужчыну, які прымушаў іншых людзей жабраваць на вуліцах. Ён «зарабіў» амаль 10 тысяч рублёў

Суд Заводскага раёна Мінска вынес прысуд мужчыну, які некалькі гадоў прымушаў двух людзей жабраваць на вуліцах горада.

Ілюстрацыйнае фота aif.by

42‑гадовы мужчына з лютага 2021‑га да траўня 2024 года выкарыстоўваў кепскае становішча двух чалавек, у якіх не было жытла і сродкаў да існавання. Ён забраў іх пашпарты, тым самым пазбавіўшы магчымасці сысці, і штодня прымушаў выходзіць «на працу» — прасіць міласціну.

На ўказанні абвінавачанага яго ахвяры павінны былі сядзець у інвалідных калясках, дэманструючы бездапаможнасць. Ім забаранялася ўставаць, драмаць, апускаць галаву, а за парушэнне правілаў сыпаліся пагрозы і пабоі.

Суд устанавіў, што мужчына рэгулярна біў пацярпелых кійком, рукамі, нагамі, абліваў халоднай вадой і выганяў на вуліцу без адзення ў халоднае надвор’е. Усе грошы, якія мінакі давалі ахвярам, ён забіраў сабе. За тры гады такой «дзейнасці» ён атрымаў не менш за 9765 рублёў.

На судзе абвінавачаны віну не прызнаў.

Прысудам суда мужчына прызнаны вінаватым у іншай форме эксплуатацыі чалавека (п. 2 ч. 2 арт. 181−1 КК). Яго асудзілі на восем з паловай гадоў і далі 21 тысячу рублёў штрафу.

З улікам папярэдняга прысуду суда Асіповіцкага раёна канчатковы тэрмін склаў 8 гадоў і 10 месяцаў калоніі ўзмоцненага рэжыму, а таксама асуджанаму забаронена кіраваць транспартам цягам пяці гадоў. Акрамя таго, суд пастанавіў спагнаць з мужчыны незаконна атрыманы даход — 9765 рублёў.

Каментары1

  • .
    03.11.2025
    А "грошы, якія мінакі давалі ахвярам", не вярнулі ім, а забрала дзяржава.
    Атрымліваецца, што прыйшоў яшчэ большы бандыт і забраў сабе.
    Такая справядлівасць.

Цяпер чытаюць

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам16

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам

Усе навіны →
Усе навіны

Ад талмудыстаў з Гродна да амерыканскіх мільянераў. У Траццякоўцы адкрылася вялікая выстава Льва Бакста1

У Вялікім каньёне не хапае мільярда гадоў геалагічнай гісторыі. Куды яна падзелася?2

Чаму кашаль не адпускае тыднямі пасля прастуды і што з ім рабіць2

Сталі вядомыя падрабязнасці вясновай трагедыі ў Полацкім манастыры, калі жанчына загінула пры пажары. Усяму віной п'янства2

У Еўрасаюзе ўзгаднілі новыя санкцыі супраць Расіі. У спісе — 50 расійскіх банкаў7

Калас: Расія, верагодна, адпраўляе выкрадзеных дзяцей ваяваць супраць Украіны9

Палякі перавезлі ў Балтыйскае мора больш за 9 тысяч вугроў, каб іх не пералавілі расіяне12

У Перу выбралі мэра, падкінуўшы ўверх манетку

Адвакат Аляксандр Данілевіч: Мяне адвялі ў клетку на КПП і зачыталі ўказ для службовага карыстання пра памілаванне па просьбе Міжнароднага алімпійскага камітэта10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам16

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць