Энергетыкі аднавілі электразабеспячэнне Дзяржынскага і Стаўбцоўскага раёнаў
Пра гэта паведаміла ўначы Мінэнерга.
Учора ўвечары ў Дзяржынску, Дзяржынскім раёне, а таксама ў шэрагу населеных пунктаў Стаўбцоўскага раёна адбылося адключэнне электраэнергіі. Усяго былі абясточаныя 197 населеных пунктаў і 15 кацельняў.
Прычынай стала аварыйнае адключэнне на падстанцыі 110 кВ «Дзяржынск» і адключэнне сямі падстанцый 35 кВ.
Каментары