Нерухомасць1010

У Мінску прадаюць кватэру за $2,3 мільёна. Што прапаноўваюць за такія шалёныя грошы? ШМАТ ФОТА

Кажуць, над праектам чатырохпакаёўкі працавалі французскія дызайнеры і будаўнікі. А плошча адной толькі адкрытай тэрасы больш за 90 квадратаў.

Фота тут і далей: a-h.by

Знаходзіцца гэтая кватэра на вуліцы Філімонава ў Мінску — гэта жыллёвы комплекс «Аквамарын». Пентхаус на шостым паверсе, з яго адкрываецца шыкоўны від на Сляпянскую водную сістэму і лесапарк.

Плошча чатырохпакаёўкі каля 216 квадратаў. Прасторныя светлыя пакоі вытрыманыя ў адзіным стылі — мінімалізм з акцэнтам на натуральныя матэрыялы і спакойную колеравую гаму.

Інтэр’ер пабудаваны на гульні светлага дрэва, мяккіх тканін і акцэнтных дэталяў: вялікія панарамныя вокны і лёгкія фіранкі напаўняюць пакоі натуральным святлом.

Гасцёўня з вялізнай канапай і ўбудаванай медыязонай плаўна перацякае ў кухню.

У дзіцячых пакоях стаяць двух’ярусныя ложкі, інтэграваныя сістэмы захоўвання і месцы для гульняў.

Спальня вытрыманая ў спакойных бэжавых і шакаладных колерах.

Асаблівай увагі заслугоўвае гардэробная, якая больш нагадвае памяшканне буціка: вітрыны, падсветка і прадуманая арганізацыя захоўвання.

Памерам яна не вельмі саступае мікракватэрам у «Мінск-Свеце». Для захоўвання адзення і аксэсуараў выдзелены 21 квадрат. Улічваючы, што адзін квадрат у гэтай элітнай кватэры каштуе больш за $10500, спатрэбіцца прадаць не адну хрушчоўку недзе ў Серабранцы, каб аплаціць толькі гардэробную.

Але галоўная фішка кватэры — тэраса плошчай каля 93 квадратаў. Тут можна арганізаваць сямейную вячэру пад адкрытым небам ці загараць летам у лаўнж-зоне.

У аб'яве пазначана, што над праектам кватэры працавалі французскія дызайнеры і будаўнікі. У аддзелцы выкарыстоўваліся дарагія імпартныя матэрыялы, стаіць прэміяльная тэхніка, стол з вулканічнага каменя.

Выкуплены два памяшканні над тэрасай — гэта творчыя майстэрні. Ёсць і два машынамесцы з зараднай прыладай для электрааўтамабіляў.

Просяць за ўсю гэтую раскошу $2,3 мільёна.

Каментары10

  • Ушачанка
    08.10.2025
    За гэтыя грошы спакойна можна купіць вілу з басейнам ля мора Міжземнага. А тут шпакоўня 90 квадратаў перад лягушатнікам:)
  • Ганка
    08.10.2025
    Ушачанка , па-першае, навошта чалавеку, які мае бізнэс у Менску і жыве ў Менску, віла ля мора? Яму патрэбна кватэра ў Менску. Па-другое, чалавек, які мае грошы на гэтую кватэру, мае таксама грошы і на віду ля мора, і на шале ў Альпах, і на шмат што яшчэ мае грошы. Ніхто не купляе ў менску кватэру за два мільёны на апошнія грошы. Па-трэцяе, калі для вас віла ля мора - гэта мара або нейкі ідэал, то гэта ня значыць, што гэта ідэал для ўсіх іншых людзей. Хтосьці ненавідзіць сьпякотны клімат і марыць аб раскошнай кватэры ў цэнтры Менска.
  • А зачем?
    08.10.2025
    Ушачанка , а зачем виллу у моря? Море бвстро налоедает когда живешь, так же как и наши леса и зелень (мы это не ценим), но больштнство людей это отмечает. Сложно осознать что стоимость м2 в минске уже перевплила за 2000$ , а премиум за 5000$ но это реадьность

Цяпер чытаюць

Бабарыка расказаў, чаму перад выбарамі не шукаў падтрымкі ў Расіі. І як яго хацелі звольніць з Белгазпрамбанка за лозунг «Жыве Беларусь!»32

Бабарыка расказаў, чаму перад выбарамі не шукаў падтрымкі ў Расіі. І як яго хацелі звольніць з Белгазпрамбанка за лозунг «Жыве Беларусь!»

Усе навіны →
Усе навіны

Стала вядома, за што год таму судзілі Вольгу Бондараву11

Іран стаў біць па аддзяленнях амерыканскіх банкаў на Блізкім Усходзе1

У Рэчыцкім раёне збіраюцца знесці прыпынак з адметнай мазаікай2

«Жанчыны спяшаюцца па касметыку, а я — па вуды». Медсястра з Віцебска больш за 15 гадоў займаецца рыбалкай1

У Чорным моры атакавалі грэчаскі танкер, які ішоў у Расію2

У Добрушскім раёне ўпаў чарговы беспілотнік. Людзі чулі выбухі2

З'явілася ВІДЭА, як выглядае начны Мінск з вышыні птушынага палёту1

Дзівоснае вяртанне. Як у Альпах адрадзілі зніклых птушак1

«Я дзякую Богу, што краіна, з якой вы ваюеце, сёння не вораг Венгрыі». Орбан адказаў Віктару Юшчанку на ягоны адкрыты ліст19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бабарыка расказаў, чаму перад выбарамі не шукаў падтрымкі ў Расіі. І як яго хацелі звольніць з Белгазпрамбанка за лозунг «Жыве Беларусь!»32

Бабарыка расказаў, чаму перад выбарамі не шукаў падтрымкі ў Расіі. І як яго хацелі звольніць з Белгазпрамбанка за лозунг «Жыве Беларусь!»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць