Вайна

У выніку ўдару беспілотнікаў па Дняпры пацярпелі 28 чалавек

У выніку атакі расійскіх беспілотнікаў на горад Дняпро днём 30 верасня пацярпелі як мінімум 28 чалавек, паведаміў кіраўнік абласной вайсковай адміністрацыі Сяргей Лысак. Мужчына, які атрымаў пры гэтым цяжкія траўмы, памёр.

Сярод пацярпелых у выніку ўдару — 10‑гадовы хлопчык і 17‑гадовая дзяўчына. Шпіталізаваныя 12 чалавек, астатнія ж гараджане, якія апынуліся ў эпіцэнтры атакі, будуць аднаўляцца дома.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі паведаміў у сацсетках, што ў Дняпры пасля ўдару расійскіх дронаў працуюць усе экстранныя службы.

«Проста нахабны ўдар — днём, па цывільнай інфраструктуры, — напісаў Зяленскі. — Кожным такім ударам расіяне зноў і зноў даказваюць, што на іх трэба аказваць моцны ціск. Даказваюць, што санкцыі свету супраць Расеі павінны стаць значна больш балючымі для агрэсара. І што мы ўсе разам у Еўропе павінны пабудаваць надзейную абарону ад расійскіх дронаў і ракет, каб ніводная краіна не засталася сам-насам з гэтай пагрозай».

Каментары

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр полацкі музыкант Руслан Кунцэвіч

Загінуў 42‑гадовы адміністратар лёзненскага пабліка Уладзімір Данюк

Блогерка назвала тры прычыны, чаму расіяне цяпер масава робяць ВНЖ у Беларусі29

Нікалас Мадура ў турме захапіўся рэлігіяй і філасофіяй2

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы15

Магілёў, Віцебск і Гомель удалося далучыць да БССР толькі таму, што Масква такім чынам хацела спакусіць Заходнюю Беларусь — апублікаваныя дакументы58

«А дзе будзеце мыцца?» У Мінску знайшлі незвычайную кватэру за 450 рублёў у месяц2

Украінскія беспілотнікі атакавалі Ленінградскую вобласць. Паведамляецца пра пажар на НПЗ у Кірышах

Трамп: Пасля завяршэння здзелкі Украіна будзе мець крыху іншую форму29

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць