У ноч на 26 верасня над архіпелагам Карлскруна зафіксавалі два невядомыя беспілотнікі, там размешчаная галоўная база Вайскова-марскіх сіл краіны, паведамляе SVT.

Паліцыя выехала да моста Мёкласунд і зафіксавала наяўнасць лятальнага апарата ў небе. Таксама мясцовыя жыхары падзяліліся, што бачылі беспілотнік, які міргаў чырвонымі і зялёнымі агнямі.
«Гэта імаверна падобна на тое, што раней заўважалі над Даніяй і Сконе ў Швецыі. Пакуль што незразумела, што гэта, але мы падалі заяву аб парушэнні Закона аб авіяцыі», — распавёў прадстаўнік паліцыі Маціяс Лундгрэн.
Ніводны з лятальных аб'ектаў не ўдалося збіць ці пасадзіць, падазраваных у паліцыі няма. Аднак, як адзначаецца, паліцыя бачыць выразную сувязь з апошнімі падзеямі ў Даніі і Нарвегіі, дзе, у прыватнасці, былі заўважаныя дроны над Каструпам, міжнародным аэрапортам у Капенгагене.
Каментары
По домам распустиь, это - подписать приговор себе, своей власти.