Свет11

Прадстаўніцу Швецыі па Беларусі адпраўляюць у Маскву

31 ліпеня 2025 года ўрад Швецыі прызначыў Крысціну Юханэсан новай амбасадаркай у Расіі, паведамляе «Белсат». Яна пачне працу ў Маскве ўжо гэтай восенню. Раней гэтая дыпламатка ўжо мела досвед працы ў Расіі — у консульстве ў Санкт-Пецярбургу і ў амбасадзе ў Маскве.

Юханэсан добра вядомая і ў Беларусі: з 2017 да 2022 года яна была амбасадаркай Швецыі ў Мінску. Пасля завяршэння тэрміну яна цёпла развіталася з беларусамі і вярнулася дадому. Але зусім ад беларускіх спраў не адышла: пасля гэтага Юханэсан прызначылі спецыяльнай прадстаўніцай Швецыі ў справах дэмакратычных сіл Беларусі ў выгнанні.

Крысціна Юханэсан актыўна выступала ў падтрымку палітвязняў і беларускіх дэмакратычных сілаў. І пакуль невядома, хто зойме яе месца як прадстаўнік Швецыі па беларускіх справах.

Пасля ад’езду Юханэсан з Мінска ў 2022 годзе Швецыя, як і большасць іншых краін Еўрасаюза, не мае паўнавартаснага пасла ў Беларусі — толькі часовую павераную.

Каментары1

  • Андрусь
    31.07.2025
    Вялікі дзякуй спадарыне Хрысціне за стаўленне да беларусаў і асабліва за ўратаванне Кузнечыкаў.

Цяпер чытаюць

Марына Адамовіч апублікавала новыя ФОТЫ Міколы Статкевіча1

Марына Адамовіч апублікавала новыя ФОТЫ Міколы Статкевіча

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп заявіў, што хоча браць удзел у кіраванні Іранам10

У Мінадукацыі патлумачылі, чаму ў медыцынскія ВНУ не будуць набіраць платнікаў3

Пасля Мінска кошт праезду ў грамадскім транспарце падаражэе і ў рэгіёнах

Расія збіраецца паставіць у Беларусі чатыры станцыі кіравання дальнабойнымі дронамі6

Ці могуць іранскія ракеты пагражаць Парыжу, Берліну і Лондану?

Беларуска хацела атрымаць у польскім банку іпатэку, а цяпер можа сесці на пяць гадоў7

Дрон, які заляцеў у Літву і там узарваўся, не быў зафіксаваны літоўскімі радарамі2

«Советская Белоруссия» адказала на прызнанне сябе экстрэмісцкай пакаянным лістом7

«Тэлефон, цацкі новыя, коцік». Беларус паказаў вясковую прыбіральню і скарыў тыкток3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Марына Адамовіч апублікавала новыя ФОТЫ Міколы Статкевіча1

Марына Адамовіч апублікавала новыя ФОТЫ Міколы Статкевіча

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць