За тыдзень на Гомельшчыне зафіксаваныя рэкордная колькасць залётаў дронаў і тры збіцці
Інфармацыю пра выпадкі ўварвання ў беларускую паветраную прастору расійскіх ударных дронаў і іх імітатараў за тыдзень з 7 да 13 ліпеня сабраў «Флагшток».

Вывучэнне даных маніторынгавых каналаў засведчыла, што гэты тыдзень стаў рэкордным: паводле падлікаў «Флагштока»,
зафіксаваныя мінімум 59 выпадкаў залётаў у паветраную прастору Беларусі расійскіх БПЛА пры атаках на тэрыторыю Украіны.

За ўвесь чэрвень было зафіксавана 17 такіх выпадкаў, у папярэднія месяцы — яшчэ менш.
Колькасць уварванняў дронаў у ліпені набліжаецца да колькасці студзеня 2025 года, калі адбылося як мінімум 94 залёты.
Найбольшая колькасць залётаў у ліпені на гэты момант, па звестках украінскага канала «Рында маніторыць», адбылося 8, 9, 10 і 12 ліпеня.
Жыхары Гомеля чулі ў небе характэрны гук «Шахеда» 9 і 10 ліпеня. Жыхары Рэчыцкага раёна бачылі, як 11 ліпеня знішчальнік ганяўся за дронам, але гукаў збіцця не чулі.
Аднак паражэнне адразу трох дронаў былр заўважана ў адныя суткі, 12 ліпеня, у Гомельскім, Лоеўскім раёнах і, як мяркуецца, на мяжы Гомельскай і Брэсцкай абласцей.
Пра збіццё БПЛА над Зябраўкай Гомельскага раёна каля першай гадзіны ночы паведамляў «Флагшток». Таксама ўначы быў ліквідаваны беспілотнік у раёне вёскі Мохаў Лоеўскага раёна, паводле звестак «Позірка».
Яшчэ адзін дрон, верагодна, быў збіты ўвечары 12 ліпеня на захадзе Гомельскай вобласці. Беларускі верталёт Мі-24 падбіў у Гомельскай вобласці расійскі БПЛА, які ляцеў у бок Украіны, паведамляла ўкраінская прэса са спасылкай на крыніцы ў разведцы. Тады маніторынгавыя каналы фіксавалі залёты некалькіх дронаў у Гомельскую вобласць і іх рух уздоўж мяжы ў заходнім кірунку.
Рэальная колькасць парушэнняў паветранай прасторы Беларусі расійскімі БПЛА з тэрыторыі Украіны можа быць прыкметна вышэйшай.
У Гомельскай вобласці газеты пачалі інфармаваць грамадзян пра небяспеку абломкаў беспілотнікаў
Беларускі верталёт Мі-24 збіў расійскі беспілотнік, які ляцеў ва Украіну
На Гомельшчыне ўначы збілі невядомы дрон
Беларускі знішчальнік спрабаваў збіць беспілотнік у Рэчыцкім раёне
Беларусы дзеляцца відэазапісамі пралётаў расійскіх беспілотнікаў
Каментары