Здарэнні

Шукаюць двух мужчын, якія заблукалі ў лесе ў розных канцах Беларусі

У суботу ў лясах Беларусі згубіліся двое мужчын — аднаго шукаюць у Гомельскім раёне, другога — ў Бешанковіцкім. Да надыходу цемры знайсці іх не атрымалася, пошукі працягваюцца ў нядзелю.

Фота ілюстрацыйнае

Першы выпадак адбыўся каля пасёлка Халмы пад Гомелем. У 17:50 у МНС паступіла паведамленне, што 73-гадовы мужчына знік у лесе. Да ягоных пошукаў прыцягнулі 30 чалавек і 9 адзінак тэхнікі, у тым ліку супрацоўнікаў МНС. На той момант знайсці яго не ўдалося, пошукі працягнулі ў нядзелю.

Другі мужчына згубіўся каля вёскі Карабова Бешанковіцкага раёна. Яго шукаюць 17 чалавек і 6 адзінак тэхнікі, сярод якіх — 8 ратавальнікаў з МНС. Але і яго пакуль што не знайшлі.

МНС чарговы раз нагадвае: калі ідзяце ў лес, трэба апранацца ў яркае адзенне, браць з сабой ваду, ежу, аптэчку і зараджаны тэлефон. Абавязкова паведамляйце сваякам, куды ідзяце і калі плануеце вярнуцца. Калі ж згубіліся — не панікуйце, заставайцеся на месцы і тэлефануйце на нумар 101.

Каментары

Цяпер чытаюць

Выйшаў на свабоду былы топ-журналіст АНТ Дзмітрый Семчанка

Выйшаў на свабоду былы топ-журналіст АНТ Дзмітрый Семчанка

Усе навіны →
Усе навіны

Кампаніі, якія спадзяваліся зэканоміць на ШІ, цяпер выдаткоўваюць значныя грошы на выпраўленні2

Ціханоўская: Трампу вельмі цяжка мець справу з Расіяй, але Беларусь для яго — як нізка вісячы фрукт14

У ЕС пракаментавалі заяву Трампа аб тарыфах 30%6

Прэзідэнт Ірана быў паранены падчас ізраільскіх удараў1

Блогер Сяргей Пятрухін знайшоў новую працу23

СБУ забіла кілераў, якія застрэлілі палкоўніка Службы бяспекі ў Кіеве14

У Мінску пажаніліся 15-гадовая дзяўчына і 16-гадовы хлопец22

Мікалай-Аціла, Брыджыт-Аўрэлія, Іван-Чыемерыэ. Якія імёны для немаўлят былі самымі папулярнымі ў сталіцы, а якія здзівілі3

Рух каля Партызанскага праспекта ў Мінску перакрылі амаль на месяц1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Выйшаў на свабоду былы топ-журналіст АНТ Дзмітрый Семчанка

Выйшаў на свабоду былы топ-журналіст АНТ Дзмітрый Семчанка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць