Грамадства1616

Радаўніца

Пасля Вялікадня беларусы традыцыйна ўшаноўваюць продкаў. Сёлета Радаўніцу адзначаюць 13 красавіка.

У адных мясцовасцях на могілках збіраюцца ў Наўскі Чацвер, у другіх — на Правадную нядзелю, у большасці наведванне кладоў адбываецца на 9-ты дзень пасля Вялікадня. Сёлета Радаўніцу будуць адзначаць 13 красавіка.

Гэты абрад памінання памерлых сягае дахрысціянскае пары, ён дасёння — адзін з найжывейшых. Штогод могілкі на Радуніцу наведваюць мільёны людзей.

Радаўніца — спрадвечнае свята, дзень спаткання роду, ад 1991 году, ад часу абвяшчэння незалежнасці Беларусі, была абвешчаная непрацоўным днём.

Сам назоў Радаўніца (Радуніца, Раданіца) вельмі архаічны. Няма адзінага меркавання пра яго паходжанне. Здавалася б, значэнне слова ляжыць на паверхні. Так, доўгі час яго этымалогію выводзілі ад «радавацца» або «род». «Род» — ясна, чаму. На карысць «радаснай» тэорыі сведчыла тое, што ў хрысціянскі час Радаўніца стала «Вялікаднем памерлых»: святам, прасякнутым надзеяй на ўваскрашэнне і вечнае жыццё. Аднак многія навукоўцы лічаць такое тлумачэнне павярхоўным. Больш навуковым ключом да тлумачэння слова можа быць літоўскае raudá «плач з галашэньнем» і raudìnė «малітва з плачам і галашэннем». Параўнайце, як гэта падобна да славянскага «рыдання». Сам абрад памінання дзядоў па Вялікадні ў нас з літоўцамі ідэнтычны.

Аргумент на карысць балцкай тэорыі — назоў «Радаўніца» не пашыраны на поўдзень ад Беларусі. Прыкладам, ва Ўкраіне.

На могілках прыбіраюцца загадзя — на так званую Жывую Радаўніцу — за некалькі дзён да вызначанага аўторка. Лічыцца, што да Радаўніцы нельга капаць зямлю, бо на гэта яшчэ няма згоды продкаў.

На Радаўніцу многія беларусы любяць прынесці на могілкі пачастунак, у тым ліку спіртное. Праваслаўная царква не ўхваляе гэтага, як і пакідання на могілках велікодных яек, кажучы, што галоўнае для нябожчыка — малітва.

Сёлета на Радаўніцу беларусы будуць згадваць не толькі родных, але і суседзяў. Польшча страціла ў авіякатастрофе свайго прэзідэнта і эліту сваёй нацыі. 13 красавіка труна з целам Леха Качынскага будзе выстаўленая для развітання ў прэзідэнцкім палацы ў Варшаве.

Каментары16

Цяпер чытаюць

Коля так сутыкнуўся з партнёрам па камандзе, што больш не змог выйсці на лёд22

Коля так сутыкнуўся з партнёрам па камандзе, што больш не змог выйсці на лёд

Усе навіны →
Усе навіны

Што расказваюць пра былога палітвязня Рамана Раманава, які памёр у 43 гады1

Былая палітзняволеная: Губазікавец спытаў у мяне: «А чаму Акадэмія кіравання такая мяцежная?»5

Славуты акцёр Жан Рэно выпусціў шпіёнскі раман, прысвечаны вывазу ўкраінскіх дзяцей у Расію3

У суботу ўжо будзе да +23°С

У Малі заявілі, што Расія ім здрадзіла. Падзеі развіваюцца па сірыйскім сцэнары13

Хто прадаў кватэру ў «Маяку Мінска» зніклай Мельнікавай? Такога чалавека не існуе32

Сёння гарыць Перм. Украіна зрабіла стаўку на ўдары, вынікі якіх бачныя мільёнам30

Абрэзаў валасы маці і прымушаў яе іх з'есці. Вынесены прысуд1

Супрацоўнік упраўлення ветэрынарыі Новасібірска знойдзены мёртвым. Ён кіраваў аддзелам, які адказваў за забіранне жывёлы ў жыхароў1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Коля так сутыкнуўся з партнёрам па камандзе, што больш не змог выйсці на лёд22

Коля так сутыкнуўся з партнёрам па камандзе, што больш не змог выйсці на лёд

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць