Каханне і сэкс44

Экс-зорка зборнай Германіі кінуў вядомую тэнісістку. Ён здрадзіў ёй з тэлевядучай

Адна з самых вядомых спартыўных пар распалася і афіцыйна завяршае шлюбна-разводны працэс, піша Championat.com.

Фота са старонкі Аны Іванавіч у інстаграме

Некалькі тыдняў таму з'явілася навіна пра расставанне знакамітай сербскай тэнісісткі Аны Іванавіч і легендарнага нямецкага футбаліста Басціяна Швайнштайгера.

Гэта стала шакуючым паваротам падзей, бо яны былі ў шлюбе каля 10 гадоў і выхоўваюць траіх дзяцей.

Прычынай разрыву першапачаткова называлася праца Басціяна экспертам на тэлебачанні, з-за якой яму прыходзіцца шмат падарожнічаць і быць удалечыні ад сям'і. Аднак гэта аказалася праўдай толькі часткова.

Сербскае выданне Kurir больш падрабязна даведалася пра рознагалоссі пары.

Паводле звестак крыніц з блізкага атачэння Іванавіч, менавіта Швайнштайгер першым прапанаваў скасаваць іх шлюб. Уся справа ў рамане Басціяна з калегай па тэлебачанні Эстэр Седлачэк.

«Ана ўсімі магчымымі спосабамі спрабавала захаваць шлюб, але Басціян палічыў, што для іх абаіх будзе лепш развітацца мірна і па-добраму. Іванавіч было вельмі цяжка прыняць гэта, аднак у рэшце рэшт яна змірылася з тым, што пачуцці згаслі. Швайнштайгер прапанаваў, каб уся працэдура прайшла праз іх адвакатаў. Зараз ідзе юрыдычнае афармленне разводу», — сцвярджае блізкі сябар сям'і Іванавіч з Бялграда.

Цяпер Швайнштайгер шмат часу праводзіць з Эстэр Седлачэк.

Басціян і Эстэр часта з'яўляліся разам на публічных мерапрыемствах, адпачывалі на гарналыжным курорце, пакідалі флірт-каментары на асабістых старонках у сацсетках задоўга да навіны пра развод футбаліста з Іванавіч.

У профілі Седлачэк амаль кожная другая публікацыя — гэта фота ці відэа са Швайнштайгерам. У Аны такога і блізка не было, хоць яна была ягонай жонкай.

39-гадовая Седлачэк цяпер цяжарная трэцім дзіцём. Бацькам першых двух быў мюнхенскі бізнесмен, з якім яна была ў адносінах з 2019 года, але так і не раскрыла ягонае імя грамадскасці. Відавочна, што тэлевядучая з ім рассталася.

Нельга выключаць, што Швайнштайгер з'яўляецца бацькам яе трэцяга дзіцяці, хоць афіцыйна гэта пакуль не пацвярджаецца.

Каментары4

  • Вадзім
    28.04.2025
    Недарэчны фемінітыў, бо гэта "зорка" - жаночы род.

    "Чалавек пайшоў", "вялікі чалавек", а не "чалавек пайшла", "вялікая чалавек" нават калі пра дзяўчыну.

    "Яркая асоба", "яркую асобу" а не "яркі асоба", "яркага асобу" нават калі гэта хлопец. Як і ва ўкраінскай "людына пійшла" - пра хлопца.

    Таму і "зорка кінула", а не "зорка кінуў" - як кітайцы якія.
  • Все правильно сделал
    28.04.2025
    У этих теток не только количество детей, даже рост одинаковый. И обе модельной внешности.
  • Ваш
    28.04.2025
    Ана, я свободен!

Цяпер чытаюць

Іпэшнік у Мінску пісаў ананімкі на канкурэнтаў, у тым ліку і палітычныя. Зафіксавана 18 эпізодаў2

Іпэшнік у Мінску пісаў ананімкі на канкурэнтаў, у тым ліку і палітычныя. Зафіксавана 18 эпізодаў

Усе навіны →
Усе навіны

Бамбардзіра-кракадзіла і балерына-капучына — адкуль гэта?3

Што са школьнай ежы дзецям падабаецца?1

Міністр Маркаў заявіў, што да 2020 года яны цярпелі незалежныя медыя, а цяпер надзвычай патрэбна цэнзура25

Ракета з Емена ўпала на тэрыторыі аэрапорта Бэн-Гурыён у Ізраілі5

Прынц Гары прапанаваў бацьку памірыцца, але кароль «раздражнены і злы» не адказаў2

Лэдзі Гага дала бясплатны канцэрт у Рыа-дэ-Жанэйра для 2 млн чалавек5

Пуцін патлумачыў, чаму вайна з Украінай не пачалася ў 2014 годзе14

Кіроўца каршэрынга Bolt пратараніў агароджу на літоўскай мяжы і быў затрыманы ў Беларусі5

З 1 верасня ў школах забароняць тэлефоны35

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Іпэшнік у Мінску пісаў ананімкі на канкурэнтаў, у тым ліку і палітычныя. Зафіксавана 18 эпізодаў2

Іпэшнік у Мінску пісаў ананімкі на канкурэнтаў, у тым ліку і палітычныя. Зафіксавана 18 эпізодаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць