Грамадства

На волю выйшаў палітвязень з Гомеля, якога судзілі па цяжкіх артыкулах

Праваабаронцы даведаліся пра раптоўнае вызваленне палітвязня Ігара Чарнавусава, якога нібыта павінны былі засудзіць да працяглага зняволення, піша «Гомельская вясна».

Ігар Чарнавусаў

Жыхара Гомеля Ігара Чарнавусава затрымалі 31 сакавіка 2023 года разам з Канстанцінам Гвоздзевым, Уладзімірам Каменнавым і Дзмітрыем Папковым. Іх абвінавацілі ў стварэнні «спячай ячэйкі экстрэмістаў». На іх завялі крымінальную справу паводле трох артыкулаў Крымінальнага кодэкса: часткі 1 артыкула 361-1 (стварэнне экстрэмісцкага фарміравання), ч. 1 і 2 арт. 361-4 (спрыянне экстрэмісцкай дзейнасці), арт. 368 (абраза Лукашэнкі).

Крымінальную справу ў закрытым рэжыме разглядаў суддзя Гомельскага абласнога суда Алег Харошка. Вынесены ім прысуд пакуль невядомы, але Ігар Чарнавусаў быў прызнаны вінаватым паводле ўсіх трох артыкулаў крымінальнай справы.

Акрамя таго, 10 красавіка 2024 года ў тым жа Гомельскім абласным судзе таксама на закрытым пасяджэнні суддзя Анатоль Сотнікаў разглядаў крымінальную справу адносна яго з абвінавачваннем у распальванні варажнечы (ч. 1 арт. 130 КК), паклёпе на Лукашэнку (ч. 1 арт. 367 КК) і абразе Лукашэнкі (ч. 1 арт. 368 КК). Вынесены прысуд таксама невядомы.

Пры гэтым МУС ажно двойчы абвяшчала Ігара Чарнавусава «экстрэмістам»: у маі і ў жніўні 2024 года.

Пасля вынясення прысудаў Ігар Чарнавусаў адбываў пакаранне ў калоніі № 22 каля станцыі Даманава Івацэвіцкага раёна. 14 лютага 2025 года ён выйшаў на свабоду.

Пакуль невядома, як адзначае «Гомельская вясна», з чым звязана такое хуткае вызваленне палітвязня, якога ўлады абвінавацілі паводле артыкулаў, што прадугледжваюць даволі вялікія тэрміны зняволення.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Не вайне!» Як Макс Корж разрываў Варшаву і пра што казаў на сваім канцэрце? РЭПАРТАЖ

«Не вайне!» Як Макс Корж разрываў Варшаву і пра што казаў на сваім канцэрце? РЭПАРТАЖ

Усе навіны →
Усе навіны

Праваабаронцы зафіксавалі за пяць гадоў больш за 100 тысяч фактаў пераследу2

У беларускія крамы завезлі ююбу. Што гэта такое?2

Зяленскі пра магчымасць «абмену тэрыторыямі»: Дарыць сваю зямлю акупанту ўкраінцы не будуць26

Сітуацыя, якая выйшла з-пад кантролю. Чым скончыўся суд над хлопцам з аўтызмам, які штурхнуў у краме вазок з дзяўчынкай2

Пуцін гатовы на спыненне вайны, калі яму падораць рэшту Данецкай вобласці — Славянск, Краматорск і Пакроўск27

Ларыса Геніюш: чаму яна не зламалася24

Трамп: Паміж Украінай і Расіяй мае адбыцца абмен тэрыторыямі ў інтарэсах абодвух бакоў21

У Судане збілі самалёт Арабскіх Эміратаў з дзясяткамі калумбійскіх наймітаў на борце2

Пяць гадоў таму ў Беларусі адбыліся прэзідэнцкія выбары2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Не вайне!» Як Макс Корж разрываў Варшаву і пра што казаў на сваім канцэрце? РЭПАРТАЖ

«Не вайне!» Як Макс Корж разрываў Варшаву і пра што казаў на сваім канцэрце? РЭПАРТАЖ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць