Свет

У Нідэрландах выпадкова выкінулі ў сметніцу працу Эндзі Уорхала

Шаўкаграфію Энды Уорхала і яшчэ 45 твораў мастацтва выпадкова выкінулі падчас рэстаўрацыі ратушы.

Прынцэса Беатрыкс на фоне працы Энды Ўорхала. Фота: Patrick van Katwijk/Getty Images

Рэдкую шаўкаграфію культавага амерыканскага мастака Эндзі Уорхала маглі выкінуць у сметніцу падчас рэстаўрацыі ратушы ў нідэрландскім Маасхорсце.

Разам з працай Уорхала ў сметніцу адправіліся 46 каштоўных твораў мастацтва, піша The Guardian.

У мэрыі патлумачылі, што гэтыя творы, у тым ліку шаўкаграфія 1980-х гадоў з выявай каралевы Беатрыкс Нідэрландаў, уваходзілі ў калекцыю раёна Удэн, які тры гады таму аб'яднаўся з іншымі раёнамі, стварыўшы Маасхорст.

Перад рамонтам ратушы склалі інвентарны спіс калекцыі, пасля чаго творы былі размеркаваны: частку з іх перадалі ў мясцовы музей, некаторыя размясцілі ў новым будынку мэрыі, а іншыя вярнулі аўтарам. У працэсе згубіліся 46 твораў.

«Хутчэй за ўсё, творы мастацтва былі выпадкова выкінуты разам з смеццем», — заявіла мэрыя Маасхорста пасля атрымання справаздачы ад незалежнага следчага агенцтва, нанятага для высвятлення акалічнасцяў здарэння.

Агенцтва прыйшло да высновы, што перад рэканструкцыяй не было складзена ніякіх правілаў, працэдур або інструкцый па ўліку, захоўванні, захаванні і ахове твораў мастацтва.

Многія з іх захоўваліся ў падвале мэрыі падчас рамонту, але з імі паводзілі сябе неабачліва. Некалькі работ былі пашкоджаны вадой — у апошні раз іх бачылі ў 2023 годзе.

«Так нельга абыходзіцца з каштоўнымі рэчамі. Гэта сур'ёзны выпадак, калі дзяржаўная маёмасць, асабліва мастацтва, якое мае культурную і гістарычную каштоўнасць, падвяргаецца такому неабачліваму абыходжанню… Але гэта здарылася. Мы шкадуем аб гэтым», — заявіў мэр горада Ханс ван дер Пас.

Каралева Беатрыкс была часткай серыі Уорхала 1985 года пад назвай Reigning Queens («Кіруючыя каралевы») — цыклу з 16 яркіх партрэтаў чатырох манархінь: Лізаветы ІІ з Вялікабрытаніі, Беатрыкс з Нідэрландаў, Маргрэтэ ІІ з Даніі і Нтомбі Твалы са Свазіленда.

Мастак стварыў свае шаўкаграфіі на аснове афіцыйных дзяржаўных партрэтаў каралеў, выбраўшы менавіта іх, таму што гэтыя выявы часта масава рэпрадуцыраваліся — напрыклад, на марках і банкнотах.

У Маасхорсце лічаць, што шанец на вяртанне зніклых твораў надзвычай малы.

Каментары

Цяпер чытаюць

Усе чакалі падзення цэн, але нічога падобнага! Як за год змяніліся цэны на кватэры ў Мінску і іншых буйных гарадах13

Усе чакалі падзення цэн, але нічога падобнага! Як за год змяніліся цэны на кватэры ў Мінску і іншых буйных гарадах

Усе навіны →
Усе навіны

Цэны на клубніцы ўпалі яшчэ больш. А што з яблыкамі, свежай радыскай і зелянінай? Колькі на Камароўцы што каштуе

Украіна і Расія правялі вялікі велікодны абмен

«Можа, і мільён зрабіла за ўсё жыццё». 87‑гадовая майстрыха паўстагоддзя катае свечкі1

Сябар Пуціна прыбраў Япрынцава з прэзідыума Міжнароднай федэрацыі самба

З панядзелка пачне цяплець

Акунін расказаў, што неабходна, каб выжыць, калі ты застаўся ў кепскай краіне9

64‑гадовага віцэ-чэмпіёна па аўтаспорце кінулі ў калонію за палітыку. Арыштавалі пасля вяртання з-за мяжы3

Трамп паабяцаў Венгрыі росквіт, калі ва ўладзе застанецца Орбан22

Вэнс — Ірану: Не гуляйце з намі!6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Усе чакалі падзення цэн, але нічога падобнага! Як за год змяніліся цэны на кватэры ў Мінску і іншых буйных гарадах13

Усе чакалі падзення цэн, але нічога падобнага! Як за год змяніліся цэны на кватэры ў Мінску і іншых буйных гарадах

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць