Свет1212

Індыя абвінавачвае Пакістан у гібелі турыстаў і пагражае пакінуць яго без вады. Краіны на мяжы вайны

Пасля таго, як 22 красавіка ў індыйскім горадзе Палахгаме, што знаходзіцца ў спрэчнай вобласці Кашмір, былі забітыя 26 турыстаў, Індыя абвінаваціла ў гэтым Пакістан. У выніку ўзмацнілася традыцыйнае напружанне паміж дзвюма краінамі. Цяпер спыненыя авіязносіны і гандаль, высланыя дыпламаты, Індыя выходзіць з Дамовы аб водах, а Пакістан абяцае расцэньваць спробу адрэзаць водазабеспячэнне як абвяшчэнне вайны, піша Бі-бі-сі.

Фота: AP Photo/Muhammad Sajjad

Індыйская паліцыя апублікавала імёны траіх падазраваных баевікоў і адзначыла, што двое з іх — пакістанцы.

23 красавіка ўвечары Індыя панізіла ўзровень дыпламатычных адносін з Пакістанам, амаль у два разы скараціўшы колькасць работнікаў пасольстваў, абвясціла аб закрыцці адзінага сухапутнага памежнага пераходу паміж краінамі і прыпыніла дзеянне пагаднення па водах ракі Інд, заключанага ў 1960 годзе. Візы пакістанцаў, выдадзеныя па сістэме вызвалення ад віз Паўднёва-Азіяцкай асацыяцыі рэгіянальнага супрацоўніцтва, будуць ануляваныя ў трохдзённы тэрмін.

Урад Пакістана ў чацвер увёў серыю мер у адказ: прыпыніў дзеянне віз для грамадзян Індыі, за выключэннем сікхскіх паломнікаў, абвясціў індыйскіх вайсковых дарадцаў персонамі нон грата і загадаў ім пакінуць краіну.

Паветраная прастора Пакістана была закрытая «для ўсіх авіяліній, якія належаць Індыі ці кіраваных Індыяй», быў таксама закрыты асноўны памежны пост Вагох і спынены ўвесь гандаль, у тым ліку транзіт тавараў. Пакістан папярэдзіў, што любая спроба Індыі спыніць пастаўкі вады з ракі Інд будзе расцэньвацца як «акт вайны», і адказ на яго будзе адпаведным.

У заяве пакістанскіх уладаў гаворыцца пра адсутнасць «даставернага расследавання і правяраных доказаў», а спробы Індыі звязаць атаку ў Кашміры з Пакістанам называюцца «легкадумнымі, пазбаўленымі рацыянальнасці і логікі».

Спрэчка адносна Кашміру трывае ў рэгіёне з 1947 года, калі ўтварыліся незалежныя Індыя і Пакістан. З той пары краіны перажылі тры вайны. 

Каментары12

  • тэрмінова
    25.04.2025
    збіраем 150 000 добраахвотнікаў.
    на дапамогу брацкаму пакістану.
  • Ёсік
    25.04.2025
    Хутка не мігранты, а уцекачы ад вайны прыедуць у Беларусь, тысяч 500, а мо 1 мільён. Што будзеш рабіць, запрашацель на працу?
  • фу
    25.04.2025
    и вот этих скоро будет ооочень много в сосуде стабильности ахахаах

    [Зрэдагавана]

Цяпер чытаюць

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў

Усе навіны →
Усе навіны

Ва Украіне мабілізавалі хасіда, які прыехаў з Ізраіля ва Умань на святкаванне яўрэйскага Новага года8

ЗША афіцыйна запрасілі Пуціна прыехаць на саміт G20 у Маямі10

У Шатландыі сям'я знайшла сваю котку праз шэсць гадоў пасля таго, як яна згубілася1

Сустрэчу Рыжанкова з Сікорскім папрасіў Мінск. Што каманда Ціханоўскай абмяркоўвала з палякамі да і пасля яе23

Упаў з лесвіцы і разбіўся насмерць расійскі тэлевядучы Сяргей Саседаў29

«Настойліва рэкамендавалі» не хаваць яе на радзіме». Муж Святланы Курс расказаў новыя падрабязнасці пра яе пахаванне 8

Вялікабрытанія пераглядзіць пагадненне з Маўрыкіем аб перадачы архіпелага Чагас3

У ААН 50 краін і ЕС заклікалі Расію да прыпынення агню. ЗША не далучыліся, Расія адмахнулася29

Заснаваны беларусамі стартап купіў музычную платформу

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць