Грамадства

За данаты асудзілі двух жыхароў Віцебскай вобласці

Пра вынясенне абвінаваўчых прысудаў двум раней невядомым праваабаронцам людзям піша «Віцебская вясна».

Анжаліка Кухарэнка

57-гадовую жыхарку Наваполацка Анжаліку Кухарэнку асудзілі за данаты да «хатняй хіміі». Яе імя 18 красавіка з'явілася ў абноўленым пераліку асобаў, «датычных да экстрэмісцкай дзейнасці». У гэтым спісе на сайце МУС пазначана, што жанчыну асудзілі ў Віцебскім абласным судзе паводле ч. 1 і 2 арт. 361-2 КК (Фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці). Пазначана таксама, што «судзімасць не пагашаная».

Апрача Анжалікі Кухарэнкі, з гэтага самага спісу праваабаронцам стала вядома таксама імя 49-гадовага жыхара Віцебска Сяргея Саўчанкі, які таксама асуджаны за данаты. На сайце МУС пазначана, што ён асуджаны Віцебскім абласным судом паводле ч. 1 арт. 361-2 КК (Фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці), а таксама паводле ч. 1 арт. 361-4 КК (Садзеянне экстрэмісцкай дзейнасці).

Мужчыну пакаралі пазбаўленнем волі (тэрмін удакладняецца). У «экстрэмісцкім» пераліку пазначана, што ён ужо «адбывае пакаранне».

Каментары

Цяпер чытаюць

Усе чакалі падзення цэн, але нічога падобнага! Як за год змяніліся цэны на кватэры ў Мінску і іншых буйных гарадах10

Усе чакалі падзення цэн, але нічога падобнага! Як за год змяніліся цэны на кватэры ў Мінску і іншых буйных гарадах

Усе навіны →
Усе навіны

«Можа, і мільён зрабіла за ўсё жыццё». 87‑гадовая майстрыха паўстагоддзя катае свечкі1

Сябар Пуціна прыбраў Япрынцава з прэзідыума Міжнароднай федэрацыі самба

З панядзелка пачне цяплець

Акунін расказаў, што неабходна, каб выжыць, калі ты застаўся ў кепскай краіне8

64‑гадовага віцэ-чэмпіёна па аўтаспорце кінулі ў калонію за палітыку. Арыштавалі пасля вяртання з-за мяжы3

Трамп паабяцаў Венгрыі росквіт, калі ва ўладзе застанецца Орбан22

Вэнс — Ірану: Не гуляйце з намі!6

Паступова выйшлі на волю арыштаваныя па «Справе кнігароў». Акрамя аднаго8

Самая дзіўная выбарчая сістэма ў свеце. Пяць невідавочных рэчаў, якія важна ведаць пра выбары ў Венгрыі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Усе чакалі падзення цэн, але нічога падобнага! Як за год змяніліся цэны на кватэры ў Мінску і іншых буйных гарадах10

Усе чакалі падзення цэн, але нічога падобнага! Як за год змяніліся цэны на кватэры ў Мінску і іншых буйных гарадах

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць