Спорт22

Кіраўнік Латвійскай федэрацыі футбола: мы не можам арганізаваць турнір з удзелам Беларусі

Зборная Беларусі па футзале ўпершыню за 16 гадоў прабілася на чэмпіянат Еўропы, які павінен ўзімку прайсці ў Каўнасе і Рызе, але наша каманда можа не трапіць з-за наступстваў вайны ва Украіне. 

У Літве мясцовае Мінспорту рэкамендуе адмаўляцца ад гульняў з прадстаўнікамі Беларусі і Расіі, як агрэсарамі, а таксама не дазваляць ім удзельнічаць у спаборніцтвах на тэрыторыі краіны. У Латвіі ж такія меры замацаваныя ў выглядзе дакладнай забароны на заканадаўчым узроўні.

Кіраўнік Латвійскай федэрацыі футбола Вадзім Лашэнка заявіў, што ЛФФ не можа арганізаваць турнір з удзелам Беларусі, піша Спорт Беларусі.

«Да канца гэтага тыдня або пачатку наступнага ў нас будзе дакладнае разуменне таго, як гэта будзе адбывацца. На дадзены момант шмат чаго невядома, бо відавочна: мы не можам арганізаваць мерапрыемства з удзелам Беларусі ў Латвіі — ні з пункту гледжання заканадаўства, ні з этычнага пункту», — заявіў Вадзім Лашэнка мясцовым СМІ.

«Пакуль працягваецца камунікацыя [з УЕФА, Літоўскай федэрацыяй футбола, паслом Украіны ў Латвіі і кіраўніком УАФ Андрэем Шаўчэнкам], і як толькі ў нас будзе выразная пазіцыя УЕФА, мы абавязкова праінфармуем грамадскасць», — сказаў футбольны чыноўнік.

Чэмпіянат Еўропы па футзале павінен прайсці з 20 студзеня па 6 лютага 2026 год ў Каўнасе і Рызе. У кастрычніку 2025 года пройдзе лёсаванне групаў.

Каментары2

  • Лукашыстаў вон!
    18.04.2025
    Лукашысты забіваюць людзей, ствараюць умовы вынішчэння свабодных людзей! Ніякіх спортаў лукашыстам! Дзякуй, латышы!
  • Суддзю на мыла!
    18.04.2025
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі50

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

У сям'і Уладзіміра Пуціна з'явілася Меланія2

У Маскве, імаверна, узарвалі аўтамабіль прэс-сакратара былога прэм'ера Украіны Азарава2

У Оршы запусцілі новую вытворчасць: з лёну будуць рабіць тонкую пражу для адзення

Пад Мінскам прадаецца лецішча-замак1

Расійская армія страціць 650 тысяч чалавек забітымі да канца года — FT9

42% правільных адказаў. Навукоўцы праверылі, што перадавыя ШІ ведаюць пра Беларусь і што ім недаступна9

Наладжваецца бізнэс па афармленні расіянамі беларускіх ВНЖ на фіктыўных падставах. Усё дзеля куплі аўто на беларускіх нумарах11

Развітанне з Янам Памедорам Рэуцкім пройдзе ў Варшаве

Памёр вядомы хірург, былы галоўны анколаг Мінска

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі50

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць