Навука і тэхналогіі11

Вучоныя ўпершыню вырасцілі зуб у лабараторных умовах — іх спадзяюцца ставіць замест пратэзаў

Новая тэхналогія, распрацаваная брытанскімі даследчыкамі, у перспектыве дазволіць аднаўляць страчаныя зубы без патрэбы ў пратэзах або імплантах.

Фота: Andriy Onufriyenko / Getty Images

Некаторыя жывёлы, такія як акулы ці сланы, валодаюць здольнасцю адрошчваць новыя зубы, а вось людзям прырода дала магчымасць зрабіць замену толькі адзін раз.

Аднак, як піша BBC, новая распрацоўка вучоных з Каралеўскага каледжа Лондана можа прывесці да рэвалюцыі ў стаматалогіі, бо адкрывае магчымасць аднаўляць страчаныя зубы натуральным шляхам.

У адрозненне ад імплантаў і пломбаў, якія застаюцца нязменнымі і не могуць адаптавацца з цягам часу, новае даследаванне паказвае, што зуб, вырашчаны ў лабараторыі з уласных клетак чалавека, можа натуральна ўрасці ў сківіцу і нават самастойна аднаўляцца, падобна да сапраўднага.

Імпланты патрабуюць інвазіўнага ўмяшання і добрага стану сківічнай косткі, пры гэтым застаюцца штучнымі канструкцыямі, што не дазваляе цалкам аднавіць натуральную функцыю зуба і можа прывесці да ўскладненняў у доўгатэрміновай перспектыве.

Зубы, вырашчаныя ў лабараторыі, маглі б натуральна рэгенеравацца і інтэгравацца ў сківіцу як сапраўдныя. Яны былі б мацнейшыя, больш даўгавечныя і не выклікалі б рызыкі адрынання. Гэта больш устойлівае і біялагічна сумяшчальнае рашэнне, чым пломбы ці імпланты.

У выніку шматлікіх эксперыментаў, якія цягнуліся больш за дзесяць гадоў, каманда вучоных распрацавала спецыяльны матэрыял, што дапамагае клеткам абменьвацца сігналамі — нібыта «размаўляць» адна з адной.

Гэта не размова ў звыклым сэнсе, а складаны біялагічны працэс, калі адна клетка вылучае сігнальныя малекулы, а суседняя «чытае» іх праз спецыяльныя рэцэптары. Так клеткі атрымліваюць «інструкцыі», што ім рабіць — напрыклад, ператварацца ў зубныя.

Новы матэрыял стварае асяроддзе, у якім гэтыя сігналы правільна распаўсюджваюцца і дзейнічаюць. У выніку даследчыкам удалося аднавіць умовы, падобныя да тых, што існуюць у арганізме падчас натуральнага росту зуба — цяпер ужо ў лабараторнай прабірцы.

Гэта вялікі крок наперад, але наступны выклік — зразумець, як бяспечна і эфектыўна перанесці такі зуб з лабараторыі ў рот пацыента.

Цяпер вучоныя выпрацоўваюць дзве стратэгіі: адна прадугледжвае вырошчванне поўнага зуба ў лабараторных умовах з наступнай імплантацыяй, другая — перасаджванне маладых клетак на месца страчанага зуба, каб яны працягнулі развівацца ўжо ў сківіцы пацыента.

У абодвух выпадках працэс пачынаецца з самых ранніх этапаў развіцця зуба — і кіраваць імі магчыма толькі ў лабараторным асяроддзі.

Паводле даследчыкаў, такія інавацыйныя метады могуць прынцыпова змяніць сучасную стаматалогію, прапанаваўшы больш натуральныя, устойлівыя і доўгатэрміновыя рашэнні для аднаўлення зубоў.

Аднак да таго, як вырашчаныя зубы стануць звычайнай практыкай у стаматалагічных клініках, пройдзе яшчэ нямала часу.

Каментары1

  • А
    15.04.2025
    20 гадоў таму чытаў роўна такую навіну пра японскіх вучоных.

Цяпер чытаюць

З'явіўся план Еўропы па заканчэнні вайны ва Украіне — поўны тэкст69

З'явіўся план Еўропы па заканчэнні вайны ва Украіне — поўны тэкст

Усе навіны →
Усе навіны

Спявак Аляксей Хлястоў цяпер працуе ў таксі34

У ГУР падзякавалі амерыканцам за вызваленне зняволеных украінцаў і адзначылі «канструктыўную пазіцыю кіраўніцтва Беларусі»2

Украінскі дрон падбіў расійскі верталёт у небе над Растоўскай вобласцю3

Орбан пагражае заблакаваць еўрапейскую дапамогу Украіне, калі не будзе безумоўна прыняты план Трампа11

З Беларусі дазваляюць выязджаць толькі тым літоўскім фурам, якія заехалі ў краіну пасля адкрыцця мяжы4

У супермаркеце ў Новай Баравой гадамі жывуць вераб'і3

«Мама, я дома!» — «Як дома?!» Адна з вызваленых украінак — дзяўчына Юлія ВІДЭА2

Еўрапейцы адхілілі план Трампа па Украіне ў яго цяперашнім выглядзе7

Вызваленых з няволі ўкраінцаў сустракаў асабіста Кірыла Буданаў ВІДЭА5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

З'явіўся план Еўропы па заканчэнні вайны ва Украіне — поўны тэкст69

З'явіўся план Еўропы па заканчэнні вайны ва Украіне — поўны тэкст

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць