У генафондзе паўднёва-ўсходніх беларусаў выявілі заходнеазіяцкі кампанент
Пра тое, што ў генафондзе паўднёва-ўсходніх беларусаў выявілі заходнеазіяцкі кампанент, пішуць расійскія навукоўцы ў свежым нумары Journal of Human Genetics. На публікацыю звярнуў увагу канал «De facto. Беларуская навука».
Вынікі вывучэння поўнай зменлівасці мітахандрыяльнай ДНК (мтДНК) у жыхароў з паўднёвага ўсходу Беларусі паказалі: беларусы характарызуюцца высокай разнастайнасцю мітахандрыяльных геномаў. Існуюць значныя адрозненні беларускай выбаркі ад асноўнай масы ўсходнееўрапейскіх папуляцый, у тым ліку і славянскіх этнасаў.
У мітахандрыяльным генафондзе беларусаў выявілі заходнеазіяцкі кампанент (12,6%), што можа абумоўліваць генетычныя адрозненні беларусаў ад іншых усходніх славян (рускіх і ўкраінцаў).
Усходнеазіяцкі кампанент мітахандрыяльнага генафонду даследаванай групы беларусаў прадстаўлены гаплагрупай C5c1a (2,3%). Узрост C5c1a складае каля 4000 гадоў, яе з'яўленне ва Усходняй Еўропе можа быць звязана з міграцыямі людзей з каспійскіх стэпаў у бронзавым веку.
-
Кампанія OpenAI прыняла рашэнне канчаткова адключыць сваю папулярную мадэль штучнага інтэлекту ChatGPT-4o
-
Канец эпохі цалкам бясплатнага ШІ? У ChatGPT з'яўляецца рэклама, і вось як яна будзе выглядаць
-
«Лега» абвяшчае рэвалюцыю: прэзентаваная сістэма, якая ажыўляе кубікі без смартфонаў. Вось як яна працуе і колькі каштуе
Каментары
Радзімічы і хазары -- гэта ж ня бронзавы век.