Свет44

Указваць мэту паездкі і службу ў арміі. Сейм Латвіі ўхваліў новыя патрабаванні пры перасячэнні мяжы

У чацвер Сейм Латвіі ў канчатковым чытанні ўхваліў папраўкі да Іміграцыйнага закона і Закона «Аб дзяржаўнай мяжы». Змены прадугледжваюць патрабаванне для грамадзян трэціх краін, у якіх няма выдадзенай у Латвіі візы або дазволу на жыхарства, прадастаўляць перад уездам у Латвію канкрэтныя звесткі пра сябе, сваякоў і мэту паездкі, піша Delfi.lv.

Таксама пропуск у прыгранічную зону грамадзянам трэціх краін, пачынаючы з 15-гадовага ўзросту, будзе выдавацца толькі пры згодзе Службы дзяржаўнай бяспекі.

Папраўкі, якія абмяркоўваюць умовы допуску ў прыгранічную зону, уступяць у сілу з моманту абвяшчэння і будуць дзейнічаць да канца 2027 года. Папраўкі да Іміграцыйнага закона, якія ўводзяць для грамадзян трэціх краін патрабаванне прадастаўляць інфармацыю пра сябе і мэту візіту, уступяць у сілу 1 верасня гэтага года.

Пад дзеянне законаў патрапяць грамадзяне ўсіх краін, выключаючы дзяржавы-члены ЕС, НАТА.

Гаворка ідзе ў першую чаргу пра Расію, Беларусь і краіны СНД.

Замежнікі, якім Латвія выдала дакументы на пражыванне, ужо прайшлі праверкі. Аднак, улічваючы рознае разуменне рызык і ўзровень талерантнасці ў краінах Еўрапейскага Саюза і Шэнгенскай зоны, грамадзяне Расіі і Беларусі маюць розныя магчымасці атрымання такіх дакументаў і свабоднага перамяшчэння ў Шэнгенскай зоне, падкрэсліваецца ў анатацыі да паправак у Іміграцыйны закон. 

Грамадзяне трэціх краін, якія не маюць выдадзенай у Латвіі візы або дазволу на жыхарства, будуць абавязаны за 48 гадзін да ўезду ў Латвію ўказаць мэту паездкі, меркаваны тэрмін знаходжання, месца пражывання, маршрут перамяшчэння і кантактную інфармацыю.

Таксама спатрэбіцца інфармацыя пра сферу занятасці і пра тое, ці прэтэндаваў канкрэтны грамадзянін трэцяй краіны на выбарную пасаду, ці мае ён цяпер або меў у мінулым статус дзяржаўнага або муніцыпальнага службоўца.

Трэба будзе прадастаўляць інфармацыю пра службу ва ўзброеных сілах, спецслужбах, памежнай ахове, мытні, установах унутраных спраў, юрыдычных або замежных (уключаючы дыпламатычныя) ведамствах.

Гэта абавязак плануецца ўвесці з верасня гэтага года. За непрадастаўленне або прадастаўленне ілжывай інфармацыі можа быць накладзены штраф да 2000 еўра.

Каментары4

  • Гэй
    04.04.2025
    ...памножым паперкі, але крамы са світанкам, белітай і танным беларускім алкаголем - не закрыем...
  • Žban
    04.04.2025
    Dyk i raniej hetaja infarmacyja vysviatlialasia na miažy. Nu, chiba što nie ū pismovaj formie. Piersanal pamiežnaj služby zviartaūsia z pytaņniami, jakija mielisia ū manitory ich kamputara, i tudy ž fiksavaū/ unosiū adkazy.
    A aplikanty na vizu davali razhornutyja adkazy ū ankietach, na tyja ž pytaņni, u tym liku tlumačyli svajo finansavaņnie na termin pierabyvaņnia ū Latvii.

    Padajecca, što ūlady Latvii prosta zabiaspiečvajuc` siabie dadatkovymi pracedurami, kab admaūliac` u dazvolie na ūezd. Napryklad, na liubym etapie, kali paličac` patrebnym, zrobiac` niemahčymym ujezd dlia asobaū, što prajšli službu ū vojsku, aļbo paličac` niepažadanaj metu pajezdki, i dtp. Pašyrajuc` spis mahčymasciaū i zakonnych padstavaū na admovu...
  • Максим Дизайнер
    04.04.2025
    Гэй, Не забывайте про точки с контрабасными сигаретами и алкоголем на каждом районе по 5 штук. Латыши очень любят беларусов.

Цяпер чытаюць

34‑гадовага афіцэра-ідэолага з Гродна адправілі ў калонію па палітычнай справе14

34‑гадовага афіцэра-ідэолага з Гродна адправілі ў калонію па палітычнай справе

Усе навіны →
Усе навіны

Палітзняволенаму мастаку Алегу Ларычаву прысудзілі 7 гадоў калоніі7

«Абсалютна абуральна». Фінляндыя адкінула патрабаванні Расіі11

У Мінску развялося шмат варон. Чаму так і што з гэтым рабіць?7

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі93

У Жыткавіцкім раёне сутыкнуліся грузавік і маршрутка з пасажырамі. Десяць чалавек трапілі ў бальніцу

«Экстрэмісцкай» прызналі групоўку «Чорныя русы», якая заявіла пра сябе пасля інцыдэнту на беларуска-латвійскай мяжы1

Нацбанк анансаваў змякчэнне крэдытавання беларусаў3

Юрыст Сапелка: Замарожванне спісаў «экстрэмістаў» — гэта спроба прадаць імітацыю за рэальныя саступкі10

«Рэанімавалі дома 40 хвілін». Што вядома пра памерлую пасля выпіскі з радзільні 32‑гадовую блогерку з Чэрыкава10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

34‑гадовага афіцэра-ідэолага з Гродна адправілі ў калонію па палітычнай справе14

34‑гадовага афіцэра-ідэолага з Гродна адправілі ў калонію па палітычнай справе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць