Грамадства11

МАРГ выявіў парушэнні ў кожнай другой краме

За I квартал 2025 года Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю праверыла больш за 1,5 тысячы гандлёвых аб’ектаў. У выніку выдана 548 рэкамендацый па ўстараненні недахопаў і накіравана 128 прадпісанняў аб забароне рэалізацыі тавараў. Асабліва вялікі працэнт парушэнняў выяўлены ў крамах, паведамляе прэс-служба ведамства.

Ілюстрацыйнае фота

 Напрыклад, пры праверцы 26 крамаў, што знаходзяцца ў падпарадкаванні сельскагаспадарчых прадпрыемстваў і мясакамбінатаў, амаль у кожнай другой былі ўстаноўлены парушэнні заканадаўства аб гандлі і абароне правоў спажыўцоў.

У сямі з іх была забароненая рэалізацыя тавараў з пратэрмінаванымі тэрмінамі прыдатнасці. Усяго ж МАРТ выдаў за тры месяцы 119 прадпісанняў з-за продажу тавараў з пратэрмінаваным тэрмінам прыдатнасці. Гэта адно з самых распаўсюджаных парушэнняў.

Парушэнні заканадаўства аб цэнах і цэнаўтварэнні былі выяўлены ў 74 суб’ектаў гаспадарання. Сярод частых парушэнняў таксама называюцца: невыкананне пераліку тавараў, абавязковых да наяўнасці ў краме, адсутнасць неабходнай інфармацыі для спажыўцоў і іншае.

Паведамляецца, што за тры месяцы агульная сума штрафных санкцый па справах, разгледжаных правяраючымі, перавысіла 200 тысяч рублёў.

Каментары1

  • даведка
    01.04.2025
    И какой прок от этих тысяч проверок, если цены всё выше, а картошка всё мельче?!

Цяпер чытаюць

У пачатку 2000‑х трое настаўнікаў гісторыі збеглі ва Украіну ад «генацыду беларускага народа», які чыніў рэжым Лукашэнкі. Як склаўся іх лёс?5

У пачатку 2000‑х трое настаўнікаў гісторыі збеглі ва Украіну ад «генацыду беларускага народа», які чыніў рэжым Лукашэнкі. Як склаўся іх лёс?

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску зноў сталі тралейбусы праз абрыванне кантактных сетак1

На Мюнхенскай канферэнцыі разам з Ціханоўскай засвяціўся Віктар Пракапеня ФОТАФАКТ8

Мерц гатовы да перамоў з Расіяй, але толькі калі «ў гэтым будзе сэнс»1

Новых карыстальнікаў Signal у Беларусі не будзе? Праблемы з рэгістрацыяй ужо не толькі з А111

Meta запатэнтавала ШІ, які можа весці акаўнт карыстальніка пасля смерці3

У дзіўным мінскім ГЦ закрываецца гіпермаркет «Гіпа»2

У беларускіх адвакатаў з'явіўся новы кіраўнік

Памёр вакаліст гурта «Чынгісхан» Вольфганг Хайхель2

На сартавальным цэнтры Wildberries у Шчомысліцы трэснуў дах

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У пачатку 2000‑х трое настаўнікаў гісторыі збеглі ва Украіну ад «генацыду беларускага народа», які чыніў рэжым Лукашэнкі. Як склаўся іх лёс?5

У пачатку 2000‑х трое настаўнікаў гісторыі збеглі ва Украіну ад «генацыду беларускага народа», які чыніў рэжым Лукашэнкі. Як склаўся іх лёс?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць