Эканоміка

Якія грошы часцей падрабляюць у Беларусі?

За 2024 год у Беларусі выявілі 795 фальшывых грашовых знакаў — іх агульная колькасць зменшылася на 28,1% у параўнанні з 2023 годам. Асноўную долю склалі падробленыя даляры — 83,1%, далей ідуць расійскія рублі (9,1%), еўра (6,8%) і беларускія рублі (0,9%), паведамляе Нацбанк.

Ілюстрацыйнае фота

У параўнанні з 2023 годам колькасць падробленых даляраў зменшылася на 31,9%, а беларускіх рублёў — на 66,7%. Аднак колькасць падробак расійскіх рублёў, наадварот, вырасла на 16,1%.

Сярод даляраў часцей за ўсё падраблялі банкноты наміналам 100 і 50 даляраў — 64,1% і 35,4% адпаведна. Асноўную масу падробленых расійскіх рублёў склалі купюры наміналам 5000 рублёў — 84,7%.

Што тычыцца еўра, пераважалі падробкі банкнот наміналам 50 еўра (64,8%). У беларускіх рублях зафіксаваны толькі адзінкавыя выпадкі падробак купюр узору 2009 года.

Падробкі былі выяўлены ў 60 населеных пунктах. У Мінску зафіксавана 41,4% усіх выпадкаў.

Каментары

Цяпер чытаюць

Расіянка расказвала пра глыбінную моц Лукашэнкі — цяпер яна ў слязах з'язджае з Беларусі1

Расіянка расказвала пра глыбінную моц Лукашэнкі — цяпер яна ў слязах з'язджае з Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

У Віцебску двухгадовы хлопчык упаў з дзясятага паверха

Паліна з Салігорска набрала 400 балаў на экзаменах. Вось куды яна будзе паступаць7

У Кіраўску брат забіў сястру, хочучы абараніць яе ад мужчын са сваіх галюцынацый

На Заслаўскім замку спрабуюць раскрыць таямніцу падземнага ходу2

Іран прыпыніў здабычу газу на найбуйнейшым у свеце радовішчы

Пасля разносу Лукашэнкі «Беларусьфільм» бярэцца ствараць «лінейку сваіх серыялаў»5

«Гэта не самы прывабны варыянт». Што думаюць беларусы пра ўвядзенне Грузіяй трохгадовага ДНЖ для айцішнікаў3

Трамп не збіраецца падпісваць заяву G7 па пытанні ізраільска-іранскага канфлікту

Чаму расіяне аддалі ўкраінцам целы забітых, а тыя — не?9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расіянка расказвала пра глыбінную моц Лукашэнкі — цяпер яна ў слязах з'язджае з Беларусі1

Расіянка расказвала пра глыбінную моц Лукашэнкі — цяпер яна ў слязах з'язджае з Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць